Кізьляр
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Кізьляр | |||||
рас. Кизляр | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1735 | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Дагестан | ||||
Меская акруга: | Кізьлярская | ||||
Плошча: | 32 км² | ||||
Вышыня: | 1 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2010) | |||||
колькасьць: | 48 000 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 1500 чал./км² | ||||
этнічны склад: | расейцы, аварцы, чачэнцы і інш. | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Паштовы індэкс: | 368830–368833 | ||||
Нумарны знак: | 05 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 43°51′0″ пн. ш. 46°43′0″ у. д. / 43.85° пн. ш. 46.71667° у. д.Каардынаты: 43°51′0″ пн. ш. 46°43′0″ у. д. / 43.85° пн. ш. 46.71667° у. д. | ||||
Кізьляр | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://mo-kizlyar.ru |
Кізьля́р — места ў Расеі, у Дагестане. Сталіца Кізьлярскага раёну, але ў склад яго места не ўваходзіць. Кізьляр уваходзіць у мескую акругу, у якую ўваходзіць яшчэ вёска Камсамольскае.
Паходжаньне назвы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сярод навукоўцаў большасьць лічыць, што слова «Кізьляр» татарскага паходжаньня. Перакладаецца з татарскага «кызыл яр» — чырвоны бераг. Гэта з-за таго, што места знаходзіцца каля ракі Церак.
Мінулае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Расейцы заснавалі ў 1735 годзе ў Кізьляры горад (крэпасьць-фартэцыя). Гэты год лічыцца годам засанаваньня места. Хоць хутчэй за ўсё паселішча існавала й раней. На паўднёвым захадзе места мяжуе з Чачэніяй. Праз Кізьляр цячэ рака Церак. З 1822 году Кізьляр становіцца сталіцай аднайменнага павету. У 1831 годзе на места ўчыніў наезд Казі начальнік Каўкаскага імамства. З 1860 году места стала сталіцай Кізьлярскай акругі. 9 сьнежня 1867 году Кізьляр адлучаны ад Стаўрапольскай губэрні й далучаны да Церскай казацкай вобласьці. У 1922 годзе Кізьляр далучаны да Дагестану. З 1944 па 1957 гады ў складзе Грозьненскай вобласьці. З 1957 па сёньняшні дзень у складзе Дагестану. У 1996 годзе адбыўся наезд чачэнскага загону на Кізьляр.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нацыянальны склад
Паводле перапісу Расеі ў 2010 годзе
Народ | Колькасьць, чал. |
Доля ад ўсяго насельніцтва, % |
---|---|---|
расейцы | 19 835 | 40,49 % |
аварцы | 9770 | 19,94 % |
даргінцы | 7122 | 14,54 % |
кумыкі | 2701 | 5,51 % |
лязьгіны | 2377 | 4,85 % |
лакцы | 1753 | 3,58 % |
армяне | 1004 | 2,05 % |
рутульцы | 828 | 1,69 % |
табасараны | 821 | 1,67 % |
азэрбайджанцы | 796 | 1,63 % |
нагайцы | 577 | 1,18 % |
чачэнцы | 385 | 0,79 % |
іншыя | 956 | 1,95 % |
не прызналіся | 59 | 0,12 % |
агулам | 48 984 | 100,00 % |
Гаспадарка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прамысловасьці амаль не існуе. Галоўны занятак — земляробства й служба на дзяржаўных пасадах і ў войску. Ёсьць заводы:
- Каньячныя заводы:
- Кізьлярскі каньячны завод
- Віна-каньячны завод «Кізьляр»
- Электрамэханічны, электраапаратны заводы.
- Пераапрацоўка земляробчых вырабаў.
- Канцэрн «КЭМЗ»
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кізьляр — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў