Кібэрпанк
Кібэрпанк (ад анг. cyberpunk) — паджанр навуковай фантастыкі. Сам тэрмін зьяўляецца сумесьсю словаў «кібэрнэтыка» і «панк» (ад анг. punk — «сьмецьце»), упершыню яго выкарыстаў Брус Бэтке ў якасьці назвы для свайго апавяданьня 1983 году[1]. Звычайна творы, якія адносяцца да жанру «кібэрпанк», апісваюць антыўтапічны сьвет недалёкай будучыні, у якім высокае тэхналягічнае разьвіцьцё, такое як інфармацыйныя тэхналёгіі і кібэрнэтыка, спалучаюцца з глыбокім упадкам альбо радыкальнымі пераменамі ў сацыяльным ладзе[2].
Паводле словаў Лоўрэнса Пэрсана:
Клясычныя кібэрпанкавыя пэрсанажы — маргіналізаваныя, адчужаныя самотнікі, якія жывуць на краі грамадзтва ў пераважна дыстапічнай будучыні, дзе ў паўсядзённае жыцьце імкліва ўварваліся тэхналягічныя перамены, усюдыісная інфасфэра кампутарызаванай інфармацыі і інвазіўныя мадыфікацыі чалавечага цела
Арыгінальны тэкст (анг.)Classic cyberpunk characters were marginalized, alienated loners who lived on the edge of society in generally dystopic futures where daily life was impacted by rapid technological change, an ubiquitous datasphere of computerized information, and invasive modification of the human body.— Notes Toward a Postcyberpunk Manifesto — Person, Lawrence
Сюжэты кібэрпанку часта пабудаваныя вакол канфлікту паміж хакерамі, штучным інтэлектам і мэгакарпарацыямі, і імкнуцца да «бліжэйшай будучыні» Зямлі часьцей, чым да сэтынгаў пра далёкую будучыню ці галяктычныя пэрспэктывы, якія можна знайсьці ў такіх раманах, як «Заснаваньне» Айзэка Азімава альбо «Дзюна» Фрэнка Гэрбэрта[3].
Сусьвет кібэрпанку, як правіла, зьяўляецца постіндустрыяльнай дыстопіяй, і апісвае грамадзтва, якое знаходзіцца на мяжы бурных сацыяльных і культурных пераўтварэньняў, дзе тэхналёгіі выкарыстоўваюцца спосабамі, не прадугледжанымі іх стваральнікамі («вуліца знойдзе для рэчаў уласнае прымяненьне»[4]). Частка атмасфэры жанру перагукаецца з стылем «фільму-нуар», а літаратурныя работы жанру часта выкарыстоўваюць прыёмы дэтэктыву[5].
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Анімэ і манга
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ The Etymology of «Cyberpunk» (анг.).
- ^ Donald M. Hassler New Boundaries in Political Science Fiction. — 2008. — С. 75-76. — ISBN 1570037361
- ^ Stephen Graham The Cybercities Reader. — 2004. — 389 с. — ISBN 0415279569
- ^ Ўільям Гібсан, «Burning Chrome», 1981 год.
- ^ Stacy Gillis The Matrix Trilogy:Cyberpunk Reloaded. — 2005. — 75 с. — ISBN 1904764320