Ergo Proxy
Ergo Proxy | |
яп. エルゴプラクシー (Эруго Пурокусі) | |
---|---|
Жанр | кібэрпанк, постапакаліптыка, трылер |
Тэлесэрыял | |
Рэжысэр | Сюко Мурасэ |
Сцэнарыст | Дай Сато |
Кампазытар | Ёшыро Іке |
Студыя | Manglobe |
Тэлесетка | WOWOW |
Час паказу | 25 лютага 2006 — 12 жніўня 2006 |
Сэрыяў | 23 |
Ergo Proxy (па-японску: エルゴプロクシー Эруго Пурокусі: , анг. Ergo Proxy) — навукова-фантастычны анімэ-тэлесэрыял ад кампаніі Geneon Entertainment і Manglobe, што выходзіў з 25 лютага 2006 году па 12 жніўня 2006 году на спадарожнікавым канале WOWWOW. Рэжысэр сэрыялу — Сюко Мурасэ, сцэнар — Дай Сато і іншыя. Пры стварэньні анімэ актыўна выкарыстоўвалася як двухмерная анімацыя, так і 3D-мадэляваньне з спэцэфэктамі. Анімэ належыць да жанру кібэрпанк, з элемэнтамі постапакаліптыкі. Таксама Ergo Proxy адносяць да жанру містычнай навуковай фантастыкі зь філязофскімі развагамі ў канве твору[1].
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гісторыя пачынаецца ў купалападобным горадзе «Ромда», пабудаваным дзеля выратаваньня ягоных насельнікаў ад глябальнай экалягічнай катастрофы. У гэтай утопіі, людзі і андроіды, якіх называюць Аўтарэйвамі (яп. オートレイヴ О:тоРэйву ад анг. AutoLive — «аўтаматычнае жыцьцё») мірным чынам суіснуюць пад татальнай сыстэмай кантролю. Сэрыя забойстваў, зьдзейсьненых інфікаванымі вірусам «когіта» (лац. Cogito) аўтарэйвамі, пагражае далікатнаму балянсу грамадзкага ладу Ромда. Тым часам урад гораду ажыцьцяўляе сакрэтныя экспэрымэнты над таемнай, падобнай на чалавека, жыцьцёвай формай, названай Проксі (анг. Proxy). Гэтыя істоты, якія апісваюцца богападобнымі і несьмяротнымі, імаверна, валодаюць ключом да выжываньня чалавецтва.
Рыл Мэер (Re-l Mayer) — інспэктар зь Бюро Расьсьледваньняў (па сумяшчальніцтве — унучка рэгента) разам з сваім андроідам атрымлівае загад расьсьледваць гэтую справу. Яна сустракае інфікаванага вірусам когіта аўтарэйва і звышхуткага богападобнага монстра. Пазьней яна даведваецца, што гэта быў Проксі. Іншым цэнтральным пэрсанажам зьяўляецца Вінсэнт Лоў, які, як выяўляецца, мае нейкае дачыненьне да Проксі. Пасьля зладжанага за ім паляваньня ў Ромда ён пакідае горад і пэўны час жыве па-за купалам у паселішчы ўцекачоў. Пазьней ён адпраўляецца ў падарожжа да Масквы, яго роднага гораду, дзе, як ён лічыць, будзе магчыма аднавіць свае ўспаміны. Рыл далучаецца да яго з мэтай зразумець сутнасьць Проксі і гарадоў-купалаў. Сярод іншага будзе выяўлена, што ўсе гарады-купалы створаны Проксі, зрэшты, як і ўсе іхнія жыхары, якія прадукуюцца ў адмысловых інкубатарах.
Пэрсанажы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Асноўныя пэрсанажы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вінсэнт Лоў (па-ангельску: Vincent Law)
- Імігрант з Масквы (анг. Mosque), які працуе на Цэнтар кантролю аўтарэйваў Ромда, створаны для вышуку і зьнішчэньня інфікаваных Аўтарэйваў у Часовым імігранцкім сэктары FG. Ён імкнецца стаць паўнапраўным («дастойным») Грамадзянінам Ромда, але ўрэшце, ня здолеўшы скінуць зь сябе цяжар мінулага, пакідае Ромда. Няўпэўнены ў сабе, пакутуе на амнэзію. Па меры апавяданьня яго зьнешні выгляд і характар зьмяняюцца. Мае рамантычныя пачуцьці да Рыл Мэер.
- Сэю — Кодзі Юса
- Рыл Мэер (па-ангельску: Re-L Mayer (Real Mayer))
- Інспэктар Бюро Расьсьледваньняў і ўнучка кіраўніка Ромда Донава Мэера (анг. Donov Mayer), 19 гадоў. Яна дасьледуе акалічнасьці шэрагу зьверскіх забойстваў, верагодна зьдзейсьненых інфікаванымі вірусам «когіта» Аўтарэйвамі. Добра падрыхтаваная фізычна і рашучая, яна — чалавек, здольны хутка рэагаваць на навакольныя зьмены і рабіць уласны выбар. Але яе можна назваць і «прыўкраснай прынцэсай, зьняволенай ў чароўным замку»: упарадкаваны рай Ромда, дзе ўсё адбываецца паводле пляну, цесны для яе. Рыл суправаджае Вінсэнта ў яго падарожжы, каб даведацца больш пра таемных Проксі.
- Сэю — Рыэ Сайто
- Піно (па-ангельску: Pino)
- Інфікаваная вірусам «когіта» дзяўчынка-аўтарэйв, прыёмная дачка Рауля Крыда і Саманты Рос. Пасьля таго, як урад узычыў Крыду права на сапраўднае дзіцё (сына), яе плянавалі сьпісаць, але заўчасная сьмерць Саманты і яе новага сына прымусілі Піно бегчы з Ромда. Суправаджае Вінсэнта ў яго падарожжы. Вельмі гаманлівая і ўсьцешная.
- Сэю — Акіко Ядзіма
Сьпіс сэрыяў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Абуджэньне (Awakining)
- Прызнаньне (Confession)
- Горад-лябірынт (Mazecity)
- Футу-рыск (Futu — risk)
- Сутоньне (TASOGARE)
- Прыбыцьцё ў купал (Domecoming)
- Рыл 124c41+ (RE — L124c41+)
- Зіхоткі знак (Shining Sign)
- Доля анёлаў (Angel’s Share)
- Цытатрапізм (Cytotropism)
- Успаміны (Anamnesis)
- Сховишча (Hideout)
- Няверны шлях дадому (Wrong Way Home)
- Афэлія (Ophelia)
- Хто жадае пабываць у небясьпецы (Who Wants to be in Jeopardy!)
- Занятыя бязьдзейнасьцю (Busy Doing Nothing)
- Зямля невядомая (Terra Incognita)
- Жыцьцё пасьля Бога (Life After God)
- Вечная Ўсьмешка (Eternal Smile)
- Да пабачэньня, Вінсэнт (Goodbye Vincent)
- Плянэта шампуня (Shampoo Planet)
- Білбул (Bilbul)
- Бог з машыны (Deus Ex Machina)
Музыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Саўндтрэкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ergo Proxy CD Soundtrack: Opus 01
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- awakening
- kiri (TV version)
- new pulse
- No. 0724FGARK
- prayer
- raging pulse
- autoreiv contagion
- Romdo overshadows
- RE-L124c41+
- deal in blood
- wasteland nostalgia
- vital signs
- written on clouds
- WombSys
- last exit to paradise
- he the empty
- Centzontotochtin
- Fellow Citizens
- Paranoid Android (full version)
Ergo Proxy CD Soundtrack: Opus 02
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- futu-risk
- mazecity
- bilbul
- confession
- wrong way home
- busy doing nothing
- cytotropism
- angel’s share
- hideout
- ophelia
- domecoming
- terra incognita
- deus ex machina
- eternal smile
- life after god
- Goodbye Vincent
- shampoo planet
- kiri (full version)
Іншае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Пачатковая кампазыцыя | ||
Загаловак | Выканаўца | Эпізоды |
---|---|---|
Kiri | Monoral | 03-23 |
Канечная кампазыцыя | ||
Загаловак | Выканаўца | Эпізоды |
Paranoid Android | Radiohead | 01-22 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Афіцыйныя
- Афіцыйны сайт (яп.)
Фэн-сайты
- http://www.ergoproxy.ru/ (рас.)
- http://ergoproxysum.russelldjones.ru/ (рас.) — сайт-дасьледваньне.