Кутна Гора
Выгляд
Кутна Гора | |||||
Kutná Hora | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1289 | ||||
Краіна: | Чэхія | ||||
Край: | Сярэднечэскі | ||||
Акруга: | Кутнагорская | ||||
Кіраўнік: | Lukáš Seifert[d][1] | ||||
Плошча: | 33,05 км² | ||||
Вышыня: | 254 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва | |||||
колькасьць: | 20 450 чал. (2022) | ||||
шчыльнасьць: | |||||
Паштовы індэкс: | 284 01 | ||||
Нумарны знак: | S | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 49°56′55″ пн. ш. 15°16′6″ у. д. / 49.94861° пн. ш. 15.26833° у. д.Каардынаты: 49°56′55″ пн. ш. 15°16′6″ у. д. / 49.94861° пн. ш. 15.26833° у. д. | ||||
Кутна Гора | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Афіцыйны сайт |
Кутна Гора (па-чэску: Kutná Hora) — горад у Чэхіі.
Уваходзіць у склад Сярэднечэскага краю (вобласьці). Знаходзіцца за 60 км на усход ад Прагі. Адміністрацыйны цэнтар Кутнагорскай акругі. Каля 20 000 жыхароў.
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праслаўлены шматлікімі помнікамі гатычнай архітэктуры.
- Сабор Сьвятой Барбары 1388—1547 — самы вядомы архітэктурны помнік Кутна-Горы — другі па велічыні і значнасьці гатычны храм Чэхіі, пабудаваны ў стылі позьняй (уладзіслаўскай) готыкі
- Касьцёл Сьвятога Якава Старэйшага (1330)
- Будынак Архідэканства (1594—1599)
- Езуіцкі Каледж (1667—1700)
- Былая мынца — Улоскі (італьянскі) двор (XIII стагодзьдзе)
- Барочны чумны слуп (1713—1715)
- На ўскрайку гораду, у раёне Сядлец — касьцёл усіх Сьвятых з косьцніцай пры могілках (каля 1400)
- У Седлеце — сабор Ушэсьця Панны Марыі і Сьвятога Яна Хрысьціцеля (1280—1320, 1702—1714)
- Музэй срэбра «Градэк» і сярэднявечная срэбраная шахта (1485—1505)
- Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы пры могілках (ок. 1415)
- Касьцёл усіх Сьвятых (каля 1290)
- капэла цела Гасподняга (каля 1400)
- Манастыр урсулінак (1733—1743)
- Касьцёл Маці Божай на Намнеці (1360—1470)
- Касьцёл Сьвятога Яна Непамуцкага (1734—1750)
- Каменны фантан (1493—1495)
- Каменны дом (1485—1495)
- Помнік сьвятому Вацлаву
Гістарычны цэнтар гораду ўваходзіць у Сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА ў Чэхіі.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Вуліца Сьвятой Барбары і езуіцкі каледж
-
Косьніца ў Седлец
-
Касьцёл Сьвятога Яна
-
Манастыр урсулінак
-
Стары горад
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кутна Гора — інфармацыйны партал (чэс.)
- Кутна Гора — фотагалерэя (рас.)
- Кутна Гора — славутасьці і гісторыя (чэс.)
- Інфармацыя пра Кутна-Гору на сайце UNESCO