Перайсьці да зьместу

Крэпасьць Ісуса

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Крэпасьць Ісуса ў Мамбасе
Fort Jesus, Mombasa*
Сусьветная спадчына ЮНЭСКО

Краіна Кенія Кенія
Тып культурны
Крытэры ii, v
Спасылка 1295
Рэгіён** Афрыка
Каардынаты Каардынаты: 4°3′45.85″ пд. ш. 39°40′46.69″ у. д. / 4.0627361° пд. ш. 39.6796361° у. д. / -4.0627361; 39.6796361
Гісторыя ўключэньня
Уключэньне 2011  (35-я сэсія)
* Назва ў афіцыйным сьпісе па-ангельску
** Рэгіён паводле клясыфікацыі ЮНЭСКО

Крэ́пасьць Ісу́са (на суахілі: Boma la Yesu, па-партугальску: Forte Jesus de Mombaça) — партугальская крэпасьць, пабудаваная ў 15931596 роках у Мамбасе на тэрыторыі цяперашняй Кеніі. У 2011 року занесеная ў сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

У XVI стагодзьдзі Партугалія падпарадкавала месты ўсходняга ўзьбярэжжа Афрыкі і манапалізавала гандаль у Індыйскім акіяне. Аднак у 15851586 і 15881589 партугальскія ўладаньні ва Усходняй Афрыцы атакаваў асманскі флёт Алі Бэя. Зьяўленьне аднаверцаў-мусульманаў прывяло да паўстаньня мясцовых насельнікаў-суахілі. У 1589 партугальцы здолелі зноў авалодаць буйным портам Мамбаса ды іншымі местамі паўночна-ўсходняга ўзьбярэжжа.

Для захаваньня далейшага кантролю кароль Філіп II загадаў будаваць крэпасьці ва ўзьбярэжнай зоне. Крэпасьць Ісуса ў Мамбасе мела стаць адным з галоўных вайсковых умацаваньняў, абараняць порт і мытню, арганізаваную дзеля прадухіленьня самастойных гандлёвых кантактаў суахілі з мусульманскімі гандлярамі іншых краінаў.

Крэпасьць была збудаваная ў 15931596 паводле праекту мілянскага архітэктара Джаваньні Батысты Каіраці, які мкнуўся выкарыстоўваць рэнэсансны падыход перавагі сімэтрыі і простых лініяў. Па сканчэньні будаўніцтва крэпасьць у пляне нагадвала чалавечае цела.

У XVII стагодзьдзі партугальцы пакінулі Мамбасу. Аднак мясцовыя ўладары і султаны Аману выкарыстоўвалі крэпасьць надалей для абароны, а таксама як турму. Да 1875 року яна 9 разоў падвяргалася аблозе.

У 1958 крэпасьць была абвешчаная гістарычным помнікам, пасьля чаго ў ёй да 1974 ладзіліся раскопкі[1].

У 2011 уключаная ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. Тут дзейнічае музэй, прысьвечаны цывілізацыі суахілі.

Мапа форту (1635)
Гарматы, якія выкарыстоўваліся для абароны выспы
  1. ^ Kirkman, J. 1974. Fort Jesus: A Portuguese Fortress on the East African Coast Clarendon Press: Oxford

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крэпасьць Ісусасховішча мультымэдыйных матэрыялаў