Сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Кеніі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Кеніі складаецца з 6 аб’ектаў (на 2013 рок), што складае 0,62% ад агульнае колькасьці (962 на 2013[1]). Па тры аб’екты ўключаныя ў сьпіс з культурных і прыродных крытэраў.

Па стане на 2013 рок яшчэ 19 аб’ектаў на тэрыторыі Кеніі знаходзяцца ў ліку кандыдатаў на ўключэньне ў сьпіс сусьветнай спадчыны[2]. Кенія ратыфікавала Канвэнцыю пра ахову сусьветнай культурнай і прыроднай спадчыны 5 чэрвеня 1991 року[3]. Першыя два аб’екты былі занесеныя ў сьпіс у 1997 року на 21-ай сэсіі Камітэту Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО[4].

Сьпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У дадзенай табліцы аб’екты разьмешчаныя ў парадку іх даданьня ў сьпіс Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО.

Назва Выява Месцазнаходжаньне Час стварэньня Зьвесткі ЮНЭСКО Апісаньне
Нацыянальны парк і лясы гары Кенія Midget Peak Mt Kenya.JPG Цэнтральная правінцыя і Усходняя правінцыя 1949 800; 1997;
vii, ix
Парк займае тэрыторыю вакол гары Кенія вышынёй 5199 м і зьмяшчае 12 ледавікоў.
Нацыянальныя паркі на возеры Туркана Kenya Aerial 2009-08-27 14-27-32.JPG Рыфт-Валей, Усходняя правінцыя 1973 801; 1997;
viii, x
Туркана — найвялікшае салёнае возера Афрыкі з унікальнай фаўнай і флёрай. Тут памнажаюцца нільскія кракадзілы, гіпапатамы і некаторыя атрутныя зьмеі.
Старажытнае места Ляму Lamu Museum.JPG Прыбярэжная правінцыя XVI стагодзьдзе 1055; 2001;
ii, iv, vi
Ляму — найстаражытнейшае паселішча суахілі, пабудаваны ў каралавым камяні і мангравых лясох. Значнае месца вывучэньня культуры суахілі і мусульманаў.
Сьвятыя гаі каля каяў міджыкенда Kaya-skog.jpg Прыбярэжная правінцыя 1231; 2008;
iii, v, vi
Адзінаццаць лясоў працягласьцю 200 км па ўзьбярэжжы Кеніі. Захаваліся рэшткі вёсак (кая), збудаваных народам міджыкенда ў XVI стагодзьдзі.
Крэпасьць Ісуса Fort Jesus Msa (62).JPG Мамбаса 1593 1295; 2011;
iii, v
Фартэцыя, збудаваная партугальцамі дзеля абароны Мамбасы. Выгляд крэпасьці нагадвае рэнэсансную ідэю, што чалавечае цела ідэальна прапарцыйнае
Азёры Вялікай рыфтавай даліны Lake NakuruWW.jpg Рыфт-Валей 1060; 2011;
vii, ix, x
Тры возеры Вялікай рыфтавай даліны: Багорыя, Накуру і Эльментэйта. Надзвычайная разнастайнасьць птушак, у тым ліку трынаццаць відаў пад пагрозай выміраньня.

Кандыдаты ў сьпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У дадзеным сьпісе зьмешчаныя аб’екты, прапанаваныя ўрадам Кеніі ў якасьці кандыдатаў на ўлучэньне ў сьпіс Сусьветнай спадчыны. У табліцы аб’екты разьмешчаныя ў парадку іхняга даданьня ў сьпіс кандыдатаў.

Назва Выява Месцазнаходжаньне Час стварэньня Зьвесткі ЮНЭСКО Апісаньне
Старое места Мамбасы
Нацыянальны парк возера Накуру
Возера Найваша
Нацыянальны парк возера Багорыя
Старое места Геды
Астраўны комплекс МфанганаРусінга
Вялікая рыфтавая даліна — ірыгацыйная сыстэма канаваў пакату Мараквэта
Культурны ляндшафт Тхімліх Ахінга
Вялікая рыфтавая даліна — дагістарычная мясьціна Алёргесайлье
Абэрдарскія горы
Узьбярэжныя лясы Ўсходняй дугі (нацыянальны парк Арабука Сакоке і запаведнік Шымба Хілс)
Лес Какемега
Лясны запаведнік гары Меру
Нацыянальны парк гары Кенія/Лес/Ахоўная зона Лева (пашырэньне)
Вялікая рыфтавая даліна — нацыянальны парк Вароты пекла
Вялікая рыфтавая далінаМасаі Мара
Вялікая рыфтавая даліна — сыстэма азёраў
Экасыстэма лясоў і дэльты Таны
Нацыянальныя паркі Цава і хрыбту Чыулу

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ World Heritage List(анг.). UNESCO World Heritage Centre. Праверана 29 студзеня 2013 г.
  2. ^ Tentative Lists(анг.). UNESCO World Heritage Centre. Праверана 29 студзеня 2013 г.
  3. ^ The States Parties — Kenya(анг.). UNESCO World Heritage Centre. Праверана 29 студзеня 2013 г.
  4. ^ WH Committee: Report of the 21th Session, Naples 1997(анг.). UNESCO World Heritage Centre (13 сьнежня 2001). Праверана 29 студзеня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Сьпіс аб’ектаў Сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО ў Кеніісховішча мультымэдыйных матэрыялаў