Перайсьці да зьместу

Катэдра Сьвятой Альжбэты

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Славутасьць
Катэдра Сьвятой Альжбэты
Краіна Славаччына
Месцазнаходжаньне Кошыцы і Old Town[d][1]
Каардынаты 48°43′12.8″ пн. ш. 21°15′29.18″ у. д. / 48.720222° пн. ш. 21.2581056° у. д. / 48.720222; 21.2581056Каардынаты: 48°43′12.8″ пн. ш. 21°15′29.18″ у. д. / 48.720222° пн. ш. 21.2581056° у. д. / 48.720222; 21.2581056
Канфэсія каталіцтва
Эпархія арцыбіскупства Кошыцэ[d] 
Архітэктурны стыль готыка і гатычная архітэктура[1]
Дата заснаваньня 1378 і 1490[1]
Статус Нацыянальныя помнікі культуры Славаччыны[d][2] і культурная спадчына Славаччыны[d][1]
Сайт domsvalzbety.sk (славацк.)
Катэдра Сьвятой Альжбэты на мапе Славаччыны
Катэдра Сьвятой Альжбэты
Катэдра Сьвятой Альжбэты
Катэдра Сьвятой Альжбэты
Катэдра Сьвятой Альжбэты на Вікісховішчы

Ка́тэдра Сьвято́й Альжбэ́ты (па-славацку: Dóm svätej Alžbety, па-вугорску: Szent Erzsébet-székesegyház) — гатычная катэдра ў Кошыцах, якая ёсьць найбуйнейшай у Славаччыне царквой і адной з самых усходніх гатычных катэдраў Эўропы[3].

Запіс існаваньня гораду, датаваны 1230 годам, зьвязаны з існаваньнем царквы. Працэс пераўтварэньня паселішча зь сельскае грамады знайшоў сваё адлюстраваньне ў катэдры. Паводле гістарычных і археалягічных крыніцаў, сучасная катэдра будавалася ў пэрыяд з 1378 па 1508 гады на месцы ранейшай царквы, таксама асьвечанай імём Сьвятой Альжбэтай Вугорскай. Паводле дакумэнтаў XIII стагодзьдзя, біскуп Эгера Андрэй II вылучыў кошыцкую парафію ў асобную юрысдыкцыю[4].

У Сярэднявеччы царква некалькі разоў перажывала пажары, у XIX стагодзьдзі былі праведзеныя буйныя рэстаўрацыйныя работы пад кіраўніцтвам вядомага вугорскага архітэктара Імрэ Штайндля, прызнанага экспэрта па готыцы. Асноўныя рэстаўрацыйныя работы былі скончаны да 1904 году, але рэстаўрацыя крыпты і паўночнага парталу працягвалася да 2009 году. У 1906 годзе ў крыпце катэдры былі перапахаваны парэшткі Фэрэнца II Ракацы.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]