Карцыналёгія
Карцыналёгія (ад стар.-грэц. καρκίνος — рак, і стар.-грэц. λόγος — слова, вучэньне) — навука аб ракападобных, разьдзел артрападалёгіі і заалёгіі. Ракападобныя — буйная (ня менш за 100 000 відаў) і практычна важная група чэлясаногіх, таму вывучэньнем ракападобных займаецца значная колькасьць заолягаў і эколягаў розных спэцыяльнасьцяў.
Сярод адмыслоўцаў па ракападобных існуе спэцыялізацыя — буйнымі або практычна важнымі групамі займаюцца разьдзелы карцыяналёгіі. Так, капэподаў вывучае капэпадалёгія, кладацэраў — кладацэралёгія. Па дадзеных разьдзелах праводзяцца рэгулярныя міжнародныя сымпозыюмы.
Верагодна, самым знакамітым з карцыёлягаў быў Чарлз Дарвін, вузкай спэцыяльнасьцю якога была сыстэматыка і марфалёгія вусаногіх ракападобных (атраду Cirripedia).
Кангрэсы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Шосты міжнародны карцыяналягічны кангрэс адбыўся ў 2005 годзе ва ўнівэрсытэце г. Глазга (Шатляндыя).
Таварыствы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- The Carcinological Society of Japan — нацыянальнае карцыяналягічнае таварыства Японіі.
Часопісы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Arthropoda Selecta — расейскі артрападалягічны часопіс [1].
- Cancer — японскі карцыяналягічны часопіс [2] (Японія, 1991)
- Crustaceana — спэцыялізаваны міжнародны карцыялягічны часопіс. [3].
- Crustacean Research — японскі карцыяналягічны часопіс [4](недаступная спасылка). У 1963-1992 выходзіў пад назвай Researches on crustacea, а з 22 тома (1993) пад сучасным імем.
- Journal of Crustacean Biology (1981-)[5]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- crustacea.net, Аўстралія
- crustacea.nhm.org, Вялікабрытанія
- Сайт The Carcinological Society of Japan, Японія