Перайсьці да зьместу

Каралеўства Сэрбія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Каралеўства Сэрбія
Кранавае Србија

 

1882—1918
Сьцяг Каралеўства Сэрбіі Герб Каралеўства Сэрбіі
Сьцяг Герб
Дзяржаўны гімн: «[[Гімн Каралеўства Сэрбіі|Божа праўдзе]]»
Месцазнаходжаньне Каралеўства Сэрбіі
Афіцыйная мова сэрбская
Сталіца Бялград
Форма кіраваньня Канстытуцыйная манархія
Плошча
 • агульная

47 900 км2 (1883—1913)
86 500 км2 (з 1913) км²
Валюта Сэрбскі дынар
Незалежнасьць
— абвешчаная
— Аб’яднаньне з Чарнагорыяй
—Аб’яднаньне з ДСХС,
стварэньне Югаславіі

6 сакавіка 1882
26 лістапада 1918
1 сьнежня 1918


Каралеўства Сэрбія (па-сэрбску: Краљевина Србија) — балканская дзяржава, утвораная з Княства Сэрбія пасьля каранацыі князя Мілана IV Абрэнавіча у 1882 годзе.

У 1885 годзе пачалася Сэрбска-баўгарская вайна, якая скончылася паразай Каралеўства Сэрбія. Пасьля таго як у 1903 годзе Аляксандр Абрэнавіч быў застрэлены разам з жонкай, Драгай, прыхільнікамі дынастыі Карагеоргіевічаў — арганізацыяй «Аб’яднаньне або сьмерць!» (па-сэрбску: Уједињење или смрт), таксама вядомай як «Чорная рука», каралём становіцца Пётр I Карагеоргіевіч.

У 1912—1913 годзе Каралеўства Сэрбія ўдзельнічала ў Першай Балканскай вайне, якая скончылася падпісаньнем Лёнданскай мірнай дамовы, у выніку чаго пашырыла свае межы.

У 1913 годзе Каралеўства Сэрбія ўдзельнічала ў Другой Балканскай вайне, якая скончылася падпісаньнем Бухарэсцкай мірнай дамовы, у выніку чаго яшчэ больш пашырыла свае межы.

З 1914 году Каралеўства ўдзельнічае ў Першай сусьветнай вайне аж да яе заканчэньня і стварэньня ў 1918 годзе Дзяржавы славенцаў, харватаў і сэрбаў пад кіраваньнем сэрбскага караля Пятра I Карагеоргіевіча.

Заканадаўчы ворган — Нацыянальны сход, кіраўнік дзяржавы — Кароль, выканаўчы орган — Міністэрскі Савет, прадстаўнічыя органы акруг — акруговыя сходы (окружне скупштине), выканаўчыя — акруговыя камітэты (окружни одбори), прадстаўнічыя органы абшчын — абшчынныя сходы (општински збор), выканаўчыя — абшчынныя камітэты (општински одбор), старшынямі якіх зьяўляліся кметы.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]