Перайсьці да зьместу

Кайназой

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Кайназо́йская э́ра (група), кайназой — трэцяя эра фанэразою. Пачалася 66 мільёнаў гадоў таму, пасьля крэйдава-палеагенавага выміраньня. Падзяляецца на тры пэрыяды: палеаген, нэаген, чацьвярцічны (антрапаген), у якіх у сваю чаргу выдзяляюць сем эпохаў: палеацэн, эацэн, алігацэн, міяцэн, пліяцэн, плейстацэн, галяцэн. Кайназой таксама вядомы як век сысуноў.

Цягам кайназойскай эры кантынэнты, ізаляваныя адно ад аднога пасьля распаду Пангеі й максымальнае трансгрэіі, паступова прынялі сучаснае месцазнаходжаньне. У гэтую эру ўтварыліся араграфічныя структуры мэзазойскага гораўтварэньня: Альпы, Карпаты, Каўказ, Гімалаі ды іншыя.

На пачатку кайназою на Зямлі паўсюдна быў цёплы клімат, успадкаваны ад мэзазою. З алігацэну пачалося пахаладаньне, якое прывяло да апошняга ледавіковага пэрыяду ў плейстацэне, які чаргаваўся з шэрагам міжледнікоўяў, адным зь якіх зьяўляецца й цяперашні час. Сярод жывых арганізмаў галоўную ролю ў экасыстэмах кайназою пачалі адыгрываць сысуны, птушкі, касьцістыя рыбы, вусякі й пакрытанасенныя расьліны.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кайназойсховішча мультымэдыйных матэрыялаў