Зінаіда Дудзюк
Зінаіда Дудзюк | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 29 сакавіка 1950 (74 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | драматург, пісьменьніца, паэтка, інжынэр цывільнага будаўніцтва |
Мова | беларуская мова[1][2] і расейская мова[2] |
Узнагароды |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Дудзюк (неадназначнасьць).
Зінаі́да Язэ́паўна Дудзю́к (нар. 29 сакавіка 1950, в. Слабодка, Браслаўскі раён, Віцебская вобласьць) — беларуская паэтка, празаік, драматург.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1959 годзе бацькі Зінаіды пераехалі ў Белаазёрск на будаўніцтва Бярозаўскай ДРЭС. У 1977 годзе скончыла вячэрні факультэт Берасьцейскага інжынэрна-будаўнічага інстытуту. Працавала інжынэрам, журналісткай, загадчыцай літаратурнай часткі драматычнага тэатру.
У 1993 годзе скончыла Вышэйшыя літаратурныя курсы пры Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве. Пасьля працавала журналісткай у абласной газэце «Народная трыбуна» і загадчыцай літаратурнай часткі Берасьцейскага тэатру драмы і музыкі.
З 1968 году жыве ў Берасьці.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пісаць вершы пачала ў школьныя гады. Першыя вершы надрукавала ў 1967 годзе ў бярозаўскай раённай газэце «Маяк». З 1974 году выступае ў абласным і рэспубліканскім друку. Сяброўка Саюзу пісьменьнікаў з 1986 году.
Дудзюк зьяўляецца аўтарам шэрагу кніг прозы у тым ліку сямі раманаў, а таксама драматычных твораў і казак для дзяцей, некалькіх кніг дакумэнтальных нарысаў і эсэ, займаецца перакладамі. Выступае таксама як драматург. У 1985 годзе ў калектыўным зборніку «Крынічка» была надрукавана яе п’еса «Канёк-гарбунок».
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зборнікі вершаў:
- «Праводзіны птушак» (Менск, «Мастацкая літаратура», 1983)
- «Абрысы лета» (Менск, «Мастацкая літаратура», 1988)
- «Так і не» (Менск, «Мастацкая літаратура», 1993)
- «Табе» (Берасьце, «Акадэмія», 2000)
- «Падданыя кахання» (Менск, «Мастацкая літаратура», 2003)
- «Дарунак» (Берасьце, «Альтэрнатыва», 2010)
- «Прадзіва» (Менск, «Медысонт», 2015)
Кнігі прозы на беларускай мове:
- «Палоньнікі жыцьця» (аповесці, апавяданьні, Менск, «Мастацкая літаратура», 1997)
- «Шляхамі адвечнага слова» (эсэ, Берасьце, Цэнтр «Вежа», 2001)
- «Год 1812» (раман, Берасьце, «Акадэмія», 2004)
- «Кола Сварога» (раман, аповесьць, эсэ, Менск, «Беларусь», 2006)
- «Аднарог» (раман, аповесьць, апавяданьні, Менск, «Харвест», 2010)
- «Леў» (гістарычны нарыс пра жыццё Льва Сапегі, Менск, «Літаратура і Мастацтва», 2011)
- «Нямеранае багацьце» (эсэ, Берасьце, «Альтэрнатыва», 2012)
- «Выжыць на дарозе сьмерці» (успаміны, Менск, «Чатыры чвэрці», 2013)
- «Слодыч і атрута» (раман, Менск, «Мастацкая літаратура», 2013)
- «Вяртаньне забытага міту» (навукова-папулярнае выданне, Менск, «Беларусь», 2013)
- «Лаза» (раман, Берасьце, «Альтэрнатыва», 2016)
- «Пара высокага сонца», (успаміны, нарысы, эсэ, Берасьце, «Альтэрнатыва», 2017)
- «На парозе раю» (аповесці, апавяданьні, Менск, «Чатыры чвэрці», 2018)
- «Гонды» (раман, аповесьць, апавяданьні, Берасьце, «Альтэрнатыва», 2018)
Кнігі на расейскай мове:
- «Гонка за ваўком» (раман, Менск, «Харвест», 2012)
- «Стварэньне» (раман, «Альтасперо», Таронта, 2015)
- «Год 1812», (раман, «Альтасперо», Таронта, 2015)
- «Лясы і лесаводы Берасьцейшчыны» (дакумэнтальны нарыс, Баранавічы, Баранавіцкая друкарня, 2000)
- «Людзі і гады» (дакумэнтальны нарыс, Берасьце, Берасьцейская друкарня, 2001)
- «Нашы дзесяць год» (дакумэнтальны нарыс, Берасьце, Берасьцейская друкарня, 2002)
- «Складнікі посьпеху» (дакумэнтальны нарыс, Берасьце, Берасьцейская друкарня, 2003)
Кнігі для дзяцей і падлеткаў:
- «Канікулы на астэроідзе» (п’есы-казкі, Менск, выдавецкі дом «Звязда», 2012)
- «Лісце чароўнага дрэва» (казкі, Менск, «Харвест», 2014)
- «Незвычайныя прыгоды Бусьліка і яго сяброў. Дзесяць займальных гісторый» (казкі, Менск, «Харвест», 2015)
Укладальніца кнігі з сэрыі «Беларусь літаратурная»:
- «Песні Белавежы. Камянеччына літаратурная» (Менск, «Мастацкая літаратура», 2005)
Зборнікі драматургіі:
- «Чароўнае слова» (Менск, «Мастацкая літаратура», 2001)
- «Зачараванасць тэатрам» (Менск, Выдавецкі цэнтр БДУ, 2005)
- «Бліжні бой» (Берасьце, АГКЦ, 2004)
- «Разлучніца» (Берасьце, АГКЦ, 2005)
- «Берасьцейская мэлёдыя» (Берасьце, АГКЦ, 2009)
- «Нарадзіўся я ліцьвінам» (Берасьце, АГКЦ, 2011)
- «Гістарычныя драмы» (Берасьце, Альтэрнатыва, 2016)
Пастаўленыя п’есы:
- «Дудка-самагудка», рэжысэр В. Анісенка (Беларускае радыё, 1989)
- «Сінязорка», рэжысэр А. Калюноў (Берасьцейскі тэатар драмы, 1991)
- «Зоркі-Лятавіцы», рэжысэр Т. Вінаградава (Менскі абласны драматычны тэатар, 2003)
- «Прыгоды мурашкі», рэжысэр В. Янавец (Берасьцейскі тэатар драмы, 2010)
Пераклады на беларускую мову:
- Казка «Канёк-гарбунок» П. Яршова (Берасьце, Берасьцейская друкарня, 1997)
- Камедыя Я. Ходзькі «Вызваленая Літва, або Пераход цераз Нёман» (Выдавец Лаўроў С. Б., Берасьце, 2002)
- П’еса Т. Амосавай, І. Пятровай «Славутае качаня Цім» (пастаўлена ў Берасьцейскім тэатры лялек, 1989)
- П’еса М. Гусева «Забаўныя прыгоды» (пастаўлена ў Берасьцейскім тэатры драмы, 1994)
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ганаровая грамата Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (1994);
- ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2011);
- літаратурная прэмія Берасьцейскага аблвыканкаму імя Ўладзімера Калесьніка за раман «Кола Сварога» (2008),;
- Ляўрэатка Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2018 году за кнігу публіцыстыкі «Пара высокага сонца»[3][4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Каталёг Нямецкай нацыянальнай бібліятэкі (ням.)
- ^ а б Dudzjuk, Zìnaìda Ìosìfaŭna // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Дудзюк Зінаіда Іосіфаўна
- ^ Дудзюк Зінаіда Іосіфаўна
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дудзюк Зінаіда Іосіфаўна // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — С. 527. — 688с.:іл. с. — 3000 ас. — ISBN 978-985-11-0662-8
- Дудзюк Зінаіда Іосіфаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4
- Дудзюк Зінаіда Іосіфаўна // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Брэста. У 2-х кн. Кн. 2. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 687 с. ISBN 985-6302-30-7.. С. 651.
- Дудзюк Зінаіда // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 2. Верабей — Іваноў. — С. 399—400. — 541с.;іл. с. — ISBN 5-85700-075-0
- Зінаіда Дудзюк // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.. С. 192.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Зінаіна Дудзюк, жыцьцяпіс на сайце Віцебскай абласной бібліятэкі