Зінаіда Дудзюк
Зінаіда Дудзюк | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 29 сакавіка 1950 (72 гады) |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | драматург, пісьменьніца, паэтка, інжынэр цывільнага будаўніцтва |
Мова | беларуская мова[1][2] і расейская мова[2] |
Узнагароды |
Зінаі́да Язэ́паўна Дудзю́к (нар. 29 сакавіка 1950, в. Слабодка, Браслаўскі раён, Віцебская вобласьць) — беларуская паэтка, празаік, драматург.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзілася 29 сакавіка 1950 году ў в. Слабодка Браслаўскага раёна Віцебскай вобласьці.
У 1977 годзе скончыла Берасьцейскі інжынэрна-будаўнічы інстытут. Працавала інжынэрам, журналістам, загадчыкам літаратурнай часткі драматычнага тэатру.
У 1993 годзе скончыла Вышэйшыя літаратурныя курсы пры Літаратурным інстытуце імя А. М. Горкага ў Маскве.
Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першыя вершы надрукавала ў 1967 годзе ў бярозаўскай раённай газэце «Маяк». Пазьней зьявіліся публікацыі ў абласным і рэспубліканскім друку. Сябра Саюзу пісьменнікаў з 1986 году.
Дудзюк зьяўляецца аўтарам шэрагу кніг прозы у тым ліку сямі раманаў, а таксама драматычных твораў і казак для дзяцей, некалькіх кніг дакумэнтальных нарысаў і эсэ, займаецца перакладамі.
Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Зборнікі вершаў:
- «Праводзіны птушак» (Менск, «Мастацкая літаратура», 1983)
- «Абрысы лета» (Менск, «Мастацкая літаратура», 1988)
- «Так і не» (Менск, «Мастацкая літаратура», 1993)
- «Табе» (Берасьце, «Акадэмія», 2000)
- «Падданыя кахання» (Менск, «Мастацкая літаратура», 2003)
- «Дарунак» (Берасьце, «Альтэрнатыва», 2010)
- «Прадзіва» (Менск, «Медысонт», 2015)
Кнігі прозы на беларускай мове:
- «Палоньнікі жыцьця» (аповесці, апавяданьні, Менск, «Мастацкая літаратура», 1997)
- «Шляхамі адвечнага слова» (эсэ, Берасьце, Цэнтр «Вежа», 2001)
- «Год 1812» (раман, Берасьце, «Акадэмія», 2004)
- «Кола Сварога» (раман, аповесьць, эсэ, Менск, «Беларусь», 2006)
- «Аднарог» (раман, аповесьць, апавяданьні, Менск, «Харвест», 2010)
- «Леў» (гістарычны нарыс пра жыццё Льва Сапегі, Менск, «Літаратура і Мастацтва», 2011)
- «Нямеранае багацьце» (эсэ, Берасьце, «Альтэрнатыва», 2012)
- «Выжыць на дарозе сьмерці» (успаміны, Менск, «Чатыры чвэрці», 2013)
- «Слодыч і атрута» (раман, Менск, «Мастацкая літаратура», 2013)
- «Вяртаньне забытага міту» (навукова-папулярнае выданне, Менск, «Беларусь», 2013)
- «Лаза» (раман, Берасьце, «Альтэрнатыва», 2016)
- «Пара высокага сонца», (успаміны, нарысы, эсэ, Берасьце, «Альтэрнатыва», 2017)
- «На парозе раю» (аповесці, апавяданьні, Менск, «Чатыры чвэрці», 2018)
- «Гонды» (раман, аповесьць, апавяданьні, Берасьце, «Альтэрнатыва», 2018)
Кнігі на расейскай мове:
- «Гонка за ваўком» (раман, Менск, «Харвест», 2012)
- «Стварэньне» (раман, «Альтасперо», Таронта, 2015)
- «Год 1812», (раман, «Альтасперо», Таронта, 2015)
- «Лясы і лесаводы Берасьцейшчыны» (дакумэнтальны нарыс, Баранавічы, Баранавіцкая друкарня, 2000)
- «Людзі і гады» (дакумэнтальны нарыс, Берасьце, Берасьцейская друкарня, 2001)
- «Нашы дзесяць год» (дакумэнтальны нарыс, Берасьце, Берасьцейская друкарня, 2002)
- «Складнікі посьпеху» (дакумэнтальны нарыс, Берасьце, Берасьцейская друкарня, 2003)
Кнігі для дзяцей і падлеткаў:
- «Канікулы на астэроідзе» (п’есы-казкі, Менск, выдавецкі дом «Звязда», 2012)
- «Лісце чароўнага дрэва» (казкі, Менск, «Харвест», 2014)
- «Незвычайныя прыгоды Бусьліка і яго сяброў. Дзесяць займальных гісторый» (казкі, Менск, «Харвест», 2015)
Укладальніца кнігі з сэрыі «Беларусь літаратурная»:
- «Песні Белавежы. Камянеччына літаратурная» (Менск, «Мастацкая літаратура», 2005)
Зборнікі драматургіі:
- «Чароўнае слова» (Менск, «Мастацкая літаратура», 2001)
- «Зачараванасць тэатрам» (Менск, Выдавецкі цэнтр БДУ, 2005)
- «Бліжні бой» (Берасьце, АГКЦ, 2004)
- «Разлучніца» (Берасьце, АГКЦ, 2005)
- «Берасцейская мэлёдыя» (Берасьце, АГКЦ, 2009)
- «Нарадзіўся я ліцьвінам» (Берасьце, АГКЦ, 2011)
- «Гістарычныя драмы» (Берасьце, Альтэрнатыва, 2016)
Пастаўленыя п’есы:
- «Дудка-самагудка», рэжысэр В. Анісенка (Беларускае радыё, 1989)
- «Сінязорка», рэжысэр А. Калюноў (Берасьцейскі тэатар драмы, 1991)
- «Зоркі-Лятавіцы», рэжысэр Т. Вінаградава (Менскі абласны драматычны тэатар, 2003)
- «Прыгоды мурашкі», рэжысэр В. Янавец (Берасьцейскі тэатар драмы, 2010)
Пераклады на беларускую мову:
- Казка «Канёк-гарбунок» П. Яршова (Берасьце, Берасьцейская друкарня, 1997)
- Камедыя Я. Ходзькі «Вызваленая Літва, або Пераход цераз Нёман» (Выдавец Лаўроў С. Б., Берасьце, 2002)
- П’еса Т. Амосавай, І. Пятровай «Славутае качаня Цім» (пастаўлена ў Берасьцейскім тэатры лялек, 1989)
- П’еса М. Гусева «Забаўныя прыгоды» (пастаўлена ў Берасьцейскім тэатры драмы, 1994)
Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ганаровая грамата Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь (1994),
- ганаровая грамата Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2011),
- літаратурная прэмія Берасьцейскага аблвыканкаму імя Уладзімера Калесніка за раман «Кола Сварога» (2008),
- Нацыянальная літаратурная прэмія (2018)[3][4].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Catalog of the German National Library (ням.)
- ^ а б Dudzjuk, Zìnaìda Ìosìfaŭna // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Дудзюк Зінаіда Іосіфаўна
- ^ Дудзюк Зінаіда Іосіфаўна
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Дудзюк Зінаіда Іосіфаўна// Культура Беларусі: энцыклапедыя: Менск, 2012. Т. 3. С. 527.
- Дудзюк Зінаіда Іосіфаўна// Беларуская энцыклапедыя: у 18 т. Менск, 1996. Т. 3. С. 254.
- Дудзюк Зінаіда Іосіфаўна// Памяць. Берасьце: гіст.-дакум. хроніка ў 2 кн. Менск, 2001. Кн. 2. С. 651.
- Дудзюк Зінаіда// Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т./ [пад рэд. А. В. Мальдзіса]. Менск, 1993. Т. 2. С. 399—400.
- Зінаіда Дудзюк// Беларускія пісьменнікі (1917—1990): даведнік/ [склад. А. К. Гардзіцкі]. Менск, 1994. С. 192.