Зямлярыйка сярэдняя
Зямлярыйка сярэдняя | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы (Animalia) |
Тып | Хордавыя (Chordata) |
Кляса | Сысуны (Mammalia) |
Інфракляса | Пляцэнтарныя (Placentalia) |
Надатрад | Ляўразыятэрыі (Laurasiatheria) |
Атрад | Мошкаедныя (Eulipotyphla) |
Сямейства | Зямлярыйкавыя (Soricidae) |
Род | Зямлярыйка (Sorex) |
Від | Зямлярыйка сярэдняя |
Бінамінальная намэнклятура | |
Sorex caecutiens Laxmann, 1788 | |
Арэал | |
Зямлярыйка сярэдняя (Sorex caecutiens) — жывёла клясы сысуноў атрада мошкаедных сямейства зямлярыйкавых.
Распаўсюджваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сустракаецца ў паўночнай Эўропі (Беларусь, Латвія, Літва, Нарвэгія, Польшча, Румынія, Украіна, Фінляндыя, Швэцыя, Эстонія) і паўночнай Азіі (Казахстан, Карэя, Кітай, Манголія, Расія, Японія) ад узроўню мора да 1600 м. Сустракаецца пераважна ў іглічных, лісьцяных і зьмешаных лясах у зоне тайгі, хоць таксама і тундравых месцах, уключаючы хмызьнякі бярозы і вярбы ў далінах рэк.
Вонкавы выгляд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Яго даўжыня складае 48–78 мм, даўжыня хваста 39–52 мм, маса 3–11 г. Верх цёмна-залаціста-карычневы, ніз серабрыста-белы.
Лад жыцьця
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сілкуецца вусякамі, павукамі, мнаганожкамі, цьвердакрылымі, мурашкамі, дажджавымі чарвякамі, а таксама насеньнем іглічных парод. Актыўныя пераважна ў прыцемках і днём.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула па біялёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |