Перайсьці да зьместу

Зыгмунд Пуслоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Пуслоўскі.
Зы́гмунд Пусло́ўскі
па-польску: Zygmunt Pusłowski
Дата нараджэньня 17 сьнежня 1848 (175 гадоў)
Месца нараджэньня Сьцяг РасеіАльбярцін, Слонім, Гарадзенская губэрня, Расея
Дата сьмерці 3 сакавіка 1913
Месца сьмерці
Грамадзянства Сьцяг РасеіРасейская імпэрыя
Занятак калекцыянэр мастацтва, мэцэнат
Бацька Уладзіслаў Ян Адам Пуслоўскі[d]
Маці Генавефа з Друцкіх-Любецкіх[d]
Дзеці Emanuel Władysław Pusłowski[d] і Ксаверый Пуслоўскі[d]

Зы́гмунд Пусло́ўскі (па-польску: Zygmunt Pusłowski, 17 сьнежня 1848, Альбярцін ля Слоніма3 сакавіка 1913) — польскі калекцыянэр, мэцэнат.

Паходзіў з заможнай шляхецкай сям'і. Атрымаў у хатніх умовах эўрапейскую адукацыю і выхаваньне. У сваіх палацах у Кракаве і Чаркове зьбіраў з канца 1880-х гадоў вялікую калекцыю (рукапісныя кнігі, старадрукі, габэлены, парча, мініятуры, жывапіс, графіка). Творы скупляў і замаўляў. Ян Матэйка выканаў для яго тры партрэты. Зборы часткова ўвайшлі ў музэй Кракаўскага ўнівэрсытэту.

  • Пуслоўскія // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 7. — ISBN 985-11-0214-8.
  1. ^ Sejm-Wielki.pl (пол.) — 2002.