Перайсьці да зьместу

Зубы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Набор зубоў чалавека

Зубы або зуб’е — утварэньні, якія складаюцца ў асноўным зь цьвёрдых тканінак, прызначаныя для першаснай мэханічнай апрацоўкі ежы. У жывёлаў таксама выкарыстоўваецца ў якасьці зброі для абароны й нападу або пагрозы (ашчэр).

У чалавека таксама ўдзельнічае ва ўтварэньні гукаў пры размове, а таксама зьяўляюцца важнай часткай шырокай усьмешкі.

Будова й склад чалавечага зуба

Усярэдзіне зуба знаходзіцца злучальная тканка, пранізаная нэрвамі й крывяноснымі сасудамі (пульпа). Адрозьніваюць малочнае й пастаяннае зуб’е, зь іх 8 секачоў, 4 іклы, 8 перадкутніх і 8—12 кутніх зуб’яў. У дзяцей малочнае зуб’е пачынае праразацца ва ўзросьце ад 3 месяцаў. У пэрыяд ад 6 да 12 гадоў малочнае зуб’е паступова замяняюцца сталымі. Малочных зуб’яў усяго 20: 8 секачоў, 4 іклы й 8 кутніх.

У рэдкіх выпадках назіраюцца дадатковае, звышкамплектнае зуб’е (як малочнае, так і сталае).

Па асноўнае функцыі зуб’е падзяляцца на 4 тыпы:

  • Секачы — пярэдняе зуб’е, якое праразаецца першым ў немаўлятаў, служыць для захопліваньня й разразаньня ежы.
  • Іклы — конусападобнае зуб’е, якое служыць для разьдзіраньня й утрыманьня ежы.
  • Перадкутняе (перадкарэннае ці малое карэннае зуб’е).
  • Кутняе (карэннае зуб’е) — задняе зуб’е, якое служыць для расьціраньня ежы, мае тры вяршка на верхняе сківіцы й два — на ніжняе. «Позьні зуб» — восьмы зуб у шэрагу. Другая назва — трэці кутні зуб. Звычайна праразаецца ва ўзросьце 14-25 гадоў (часам пазьней, радзей раней, часам не праразаюцца)[1].

Зубная формула паведамляе пра размяшчэньне зубоў у роце. Колькасць зубоў кожнага тыпу запісваецца для аднаго боку рота: для зубоў верхняй сківіцы ў лічніку, ніжняй — у назоўніку. Агульная колькасьць зубоў удвая большая, як запісана. Напрыклад, зубная формула зайцападобных: 2/1, 0/0, 3/2, 2–3/3 = 26–28.

Захворваньні зуб’яў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зубысховішча мультымэдыйных матэрыялаў