Запароскія казакі
Запароскія казакі — частка ўкраінскіх казакаў, якія сяліліся за дняпроўскімі парогамі, па-за тэрыторыяй якіх-кольвек дзяржаваў. Назву атрымалі ад разьмяшчэньня свайго штабу, які называўся «Сеччу».
Паходжаньне і назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Стэпавая мясцовасьць ніжэй дняпроўскіх парогаў здаўна звалася Запарожжам. У 1397 року золатаардынскі хан Тахтамыш перадаў Кіеўшчыну, Падольле, Чарнігаўшчыну і частку Дзікага поля вялікаму князю літоўскаму Вітаўту ў абмен на абарону ад Тамэрлана.
Цюрскае слова «казак» азначала «ахоўнік» ці наадварот — «збойца». Першыя спагады пра іх датаваныя 1489 рокам падчас паходу польскага караля Яна Ольбрахта на татараў.
Запароская Сеч
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Запароская Сеч зьявілася ў XVI стагодзьдзі. У 1550-х роках князь Зьмітро Вішнявецкі зьдзейсьніў экспэдыцыю да дняпроўскіх парогаў і на высьпе Малая Хортыца пабудаваў фартэцыю для абароны паўднёвых межаў Літоўска-рускай дзяржавы. У склад гарнізону ўваходзілі як казакі, так і шляхта, драбы, слугі. Пабудаваны Вішнявецкім замак стаў прататыпам казацкага ўмацаваньня, якое, атабарыўшыся на высьпе Тамакоўка ў 60—70-х роках XVI стагодзьдзя, атрымала назву Запароскае Сечы.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- П. М. Сас. Запорозьких козаків політична культура // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К.: Наук. думка, 2005. — Т. 3 : Е — Й. — С. 275.
- П. М. Сас. Запорозьких козаків система цінностей // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К.: Наук. думка, 2005. — Т. 3 : Е — Й. — С. 277.
- Сас, Петро Український Гетьманат: нариси історії національного державотворення XVII—XVIII ст. Кн. 1 // Військо Запорозьке першої половини XVII ст. // НАН України. Інститут історії України. ‒ К.: Інститут історії України, 2018. ‒ 610 с. ISBN 978-966-02-8350-3. — 2018.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |