Перайсьці да зьместу

Жаўтагорлая мыш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Жаўтагорлая мыш
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
НадклясаЧатырохногія (Tetrapoda)
КлясаСысуны (Mammalia)
ПадклясаЗьвяры (Theria)
ІнфраклясаПляцэнтарныя (Placentalia)
АтрадГрызуны (Rodentia)
СямействаМышы (Muridae)
РодApodemus
ВідЖаўтагорлая мыш
Бінамінальная намэнклятура
Apodemus flavicollis
(Melchior, 1834)
Арэал
Арэал

Жаўтагорлая мыш (Apodemus flavicollis) — від сысуноў сямейства мышы Muridae.

Даўжыня цела 88–130 мм, даўжыня хваста 90–135 мм, даўжыня вушэй 15–20 мм, маса 16–56 г. Вушы адносна вялікія, вочы вялікія. Верх цёпла-рыжы або жоўта-карычневы; верх задніх лап белы. Ніз амаль чыста белы; адрозненьне ад афарбоўкі верхняга боку вельмі выразнае.

Распаўсюджваньне

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сустракаецца ў Эўропі і Азіі ад Гіспаніі і Вялікабрытаніі да Ірану; на вышынях ад 0 да 1850 м.

Сустракаецца ў розных лясных месцах пражываньня. Таксама сустракаецца ў адкрытых хмызьняках і другасных месцах пражываньня. Яны вядуць начны лад жыцьця і вельмі добра лазяць, часам у кроны дрэў. Гнёзды звычайна размяшчаюцца ў норах паміж каранямі дрэў або пад валунамі, радзей у кучах драўніны або ў вавёрчыных гнёздах і гнездавых скрынях вышынёй да 8 м. Звычайна яны адбіраюць норы ў кратоў або палёвак, але рэдка капаюць іх самастойна. Жаўтагорлая мыш — ўсяедная. Рацыён складаецца з насеньня і пладоў, такіх як жалуды, букавыя і лясныя арэхі, пупышкаў, а таксама вусякоў, і іншых бесхрыбетных; часам ядуць дробных хрыбетных і птушыныя яйкі. Доля жывёльнага корму складае каля 10%. На зіму ствараюць харчовыя склады з жалудамі і арэхамі. Размнажэньне адбываецца ў любы час з лютага па кастрычнік.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]