Жазэф Арцюр дэ Габіно
Жазэф Арцюр дэ Габіно | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 14 ліпеня 1816[1][2][3][…] |
Памёр | 13 кастрычніка 1882[1][2][5][…] (66 гадоў) |
Пахаваны | |
Бацькі | Люі дэ Габіно[d][7] |
Сужэнец | Клеманс дэ Габіно[d] |
Дзеці | Крыстына дэ Габіно[d][8] і Дыяна дэ Габіно[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, дыплямат, палітык, паэт, скульптар, антраполяг, журналіст, філёзаф |
Мова | француская мова[9] |
Узнагароды | |
Жазэф Арцюр дэ Ґабіно (па-француску: Joseph Arthur de Gobineau; 14 ліпеня 1816 — 13 кастрычніка 1882) — францускі сацыёляґ, этноляґ, антраполяґ, пісьменьнік, дыплямат, арыстакрат, кансэрватар-манархіст.
Погляды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сваёй галоўнай працы — «Нарыс аб няроўнасьці чалавечых рас» (1853—1855) — дэ Ґабіно высунуў ідэю, адпаведна якой сацыяльная няроўнасьць паміж народамі зьвязаная зь іх біяляґічнымі схільнасьцямі (галоўным чынам псыхічнымі якасьцямі). Род homo sapiens дэ Ґабіно падзяліў на 3 вялікія расы: белую, жоўтую і чорную — сярод якіх найбольш здольная ў сацыяльным і культурным пляне — белая (пасьля яе — жоўтая).
Ядром усіх узьніклых цывілізацыяў дэ Ґабіно называў арыяў — арыстакратычную белую падрасу — зь якімі даследчык атаясамліваў індаэўрапейцаў. Паводле дэ Ґабіно арыі (індаэўрапейцы), прыходзячы падчас вандровак у далёкія краіны, падначальвалі сабе мясцовае насельніцтва і, для кіраваньня ім, утваралі першыя дзяржаўныя інстытуты (так узніклі цывілізацыі). Заняпад жа цывілізацыяў тлумачыцца дэ Ґабіно парушэннем арыйскай арыстакратыяй законаў эўґенікі і зьмяшэньнем арыяў зь мясцовым насельніцтвам.
Такім чынам Жазэф Арцюр дэ Ґабіно зьяўляецца бацькам усіх расісцкіх тэорыяў, бо першым абґрунтаваў ідэю няроўнасьці людзей па прычыне розьніцы прыроджаных (у процівагу набытым) біяляґічна-расавых здольнасьцяў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Joseph Arthur de Gobineau // Benezit Dictionary of Artists (анг.) — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ^ а б Arthur de Gobineau // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Joseph Arthur Gobineau de // база зьвестак Léonore (фр.) — ministère de la Culture.
- ^ Bibliothèque nationale de France Record #11905198w // BnF catalogue général (фр.) — Paris: BnF.
- ^ Joseph Arthur Gobineau // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ Гобино Жозеф Артюр де // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ http://data.bnf.fr/fr/11254677/louis_de_gobineau/
- ^ http://data.bnf.fr/fr/17026968/christine_de_gobineau/
- ^ Gobineau, Arthur de // CONOR.SI
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |