Дзьмітры Верхаўцоў
Дзьмітры Верхаўцоў | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 10 кастрычніка 1986[1][2][3] (38 гадоў) | |
Рост | 190 см | |
Вага | 90 кг | |
Пазыцыя | цэнтральны абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2005—2011 | Нафтан | 164 (17) |
2012—2014 | Крылы Саветаў | 37 (1) |
2014—2015 | Уфа | 20 (0) |
2016 | Карона Кельцы | 12 (1) |
2017 | Нёман Горадня | 9 (1) |
Зборныя | ||
2006—2009 | Беларусь (да 21) | 19 (2) |
2008—2014 | Беларусь | 44 (3) |
Дзьмі́тры Мікала́евіч Верхаўцо́ў (нарадзіўся 10 кастрычніка 1986 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца. У 2008—2014 гадах правёў 44 гульні за нацыянальную зборную Беларусі, у якіх забіў 3 галы.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Футболам пачаў займацца ў 1993 годзе ў Магілёве. У дарослым футболе дэбютаваў у 2004 годзе ў складзе наваполацкага «Нафтану». Неўзабаве замацаваўся ў асноўным складзе навапалачанаў ды стаў капітанам каманды. Некалькі разоў трапляў у сьпіс 22 найлепшых гульцоў чэмпіянату Беларусі. У 2009 годзе дапамог «Нафтану» здабыць першы ў гісторыі трафэй — Кубак Беларусі, забіўшы вырашальны мяч у фінальнай сустрэчы супраць салігорскага «Шахцёра» (2:1). У студзені 2010 году перайшоў у латвійскі «Вэнтсьпілс». Разам з новай камандай рыхтаваўся да сэзону, аднак у сакавіку 2010 году вярнуўся ў «Нафтан».
16 сьнежня 2011 году перайшоў у расейскі клюб «Крылы Саветаў» з Самары[5], склаўшы трохгадовы кантракт. Пасьля заканчэньня сэзону 2013—2014 гадоў пакінуў «Крылы Саветаў»[6] і падпісаў кантракт на два гады з клюбам «Уфа»[7]. У студзені 2016 году Верхаўцоў не паехаў з «Уфой» на перадсэзонны збор, і неўзабаве кантракт абаронцы быў скасаваны[8].
У студзені 2016 году падпісаў кантракт на 1,5 году з клюбам «Карона»[9]. Аднак, замацавацца ў складзе польскай каманды ня здолеў, зьяўляўся на полі эпізадычна. У канцы 2016 году быў адлічаны з асноўнай каманды ды трэнаваўся з дублем «Кароны». У сакавіку 2017 году кантракт з польскім клюбам быў скасаваны[10]. Неўзабаве пасьля зыходу з «Кароны» вярнуўся ў Беларусь. У сакавіку 2017 году перайшоў у гарадзенскі «Нёман»[11]. Пачатак сэзону 2017 году прапусьціў праз траўмы, з чэрвеня пачаў зьяўляцца на полі, але трывалым гульцом асновы ня стаў. У студзені 2018 году стала вядома, што Верхаўцоў пакідае «Нёман» па заканчэньні сэзону[12]. Пасьля зыходу зь «Нёмана» завяршыў прафэсійную кар’еру.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2006—2009 гадах выступаў за зборную Беларусі (да 21 году), браў удзел у моладзевым чэмпіянаце Эўропы ўлетку 2009 году ў Швэцыі. 2 чэрвеня 2008 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць зборнай Фінляндыі (1:1).
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Нёман | 2017 | Найвышэйшая ліга | 9 | 1 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Dmitri Verkhovtsov // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Dmitry Verkhovtsov // FBref (мн.)
- ^ а б в Dmitri Verkhovtsov // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б 90minut.pl (пол.) — 2003.
- ^ Дмитрий Верховцов заключил трехлетний контракт с «Крыльями Советов» (рас.) «Прессбол», 16 сьнежня 2011
- ^ Верховцов покинул «Крылья Советов» (рас.)
- ^ «Уфа» подтвердила переход Верховцова (рас.)
- ^ "Уфа" расторгла контракт с Верховцовым
- ^ Дмитрий Верховцов перешел в польскую «Корону» (рас.)
- ^ Дмитрий Верховцов расторг контракт с "Короной"
- ^ Дмитрий Верховцов подписал контракт с «Неманом» (рас.)
- ^ Верховцов покидает «Неман», Квашук подпишет контракт с гродненским клубом (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на сайце «Крылаў Саветаў» (рас.)
- Профіль на soccerway.com (анг.)
- Нарадзіліся 10 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Магілёве
- Футбалісты клюбу «Нафтан» Наваполацак
- Футбалісты клюбу «Крылы Саветаў» Самара
- Футбалісты клюбу «Ўфа»
- Футбалісты клюбу «Карона» Кельцы
- Футбалісты клюбу «Нёман» Горадня
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Футбалісты зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты