Перайсьці да зьместу

Дагон (апавяданьне)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Дагон»
Апавяданьне
па-ангельску: Dagon
Тытульны ліст апавяданьня ў часопісе «Weird Tales» за кастрычнік 1923 году.
Аўтар Гаўард Філіпс Лаўкрафт
Краіна
Мова ангельская
Жанры
Публікацыя
Апублікаванае ў Dagon and Other Macabre Tales[d]
Дата напісаньня 1917
Дата публікацыі 1919
Храналёгія
Сэрыя Міты Ктулху

«Дагон» (па-ангельску: Dagon) — апавяданьне амэрыканскага пісьменьніка Гаўарда Філіпса Лаўкрафта, напісанае ў ліпені 1917 году, упершыню апублікаванае ў лістападзе 1919 году ў часопісе «The Vagrant» (выпуск №11), пазьней — у часопісе «Weird Tales»[1]. «Дагон» — адно зь першых апавяданьняў, якое Лаўкрафт напісаў у дарослым веку, у ім упершыню выяўляецца асноўны матыў ягонае творчасьці — галоўны герой усьведамляе бязвартасьць чалавецтва ў сьвеце, дзе пануюць затоеныя сілы. Многія лічаць гэтае апавяданьне адною з наватрскіх гісторыяў Лаўкрафта. Яно ўваходзіць у збор «Даґон і іншыя жудасныя гісторыі» (па-анґельску: Dagon and Other Macabre Tales; 1986).

Апавяданьне — перадсьмяротная запіска чалавека, які піша пра выпадак, што здарыўся зь ім, калі ён служыў у флёце ў час Першае сусьветнае вайны. Ягоны грузавы карабель (пакетбот) ішоў у адным з рэдка візытаваных куткоў Ціхага акіяну, калі яго захапіў нямецкі рэйдарскі карабель. Апавядальнік зьбяжаў на шлюпцы й дрэйфаваў пад яркім сонцам, не сустракаў ані караблёў, ані зямлі. У аднэй з начоў ён прачнуўся праз жахлівы сон і выявіў, што ён топіцца ў грузкай чорнай дрыгве, якая працягвалася вакол яго. Ягоная шлюпка апынулася выкіданай на невядомы востраў. Глеба мела гідкі пах, які зыходзіў з астанкаў рыбаў і невядомых істотаў, што тырчалі зь зямлі па ўсёй роўніцы. Напэўна, востраў узьняўся з дна праз падводны выбух вулькану, што «загаліла тыя вобласьці, якія на працягу мільёнаў гадоў былі затоеныя на дне неймаверных марскіх глыбаў».

Пасьля чаканьня на працягу трох дзён, пакуль марское дно дастаткова пасьмягнула, каб па ім можна было ісьці, ён выправіўся ў каляніну, каб знайсьці мора й магчымае ратаваньне. Ён прайшоў чорную камяністую пустэльню, цясьніну й узьняўся на ўзгорак, зь якога адкрываўся погляд на шырокую роўніцу й каньён. Краявід нагадваў «Страчаны рай» альбо «Ўзыходжаньне Д’ябала» з праклятага царства цемры (па-анґельску: Realms of darkness). Цясьніна ж нагадвала Сьціґійскія глыбіні. Падчас спуску па схіле ён выявіў цыкляпічны каменны маналіт, які прамянее белым сьвятлом. Мільёны гадоў камень быў у бяздоньні мора, але меў сьляды ўмелага апрацаваньня й, відаць, служыў аб’ектам пахваленьня марскіх істотаў:

Малюнкі маглі б выклікаць зайздрасьць у самога Дарэ. Яны адлюстроўвалі пэўны род людзёў альбо істотаў, якія гарэзавалі, як рыбы, у водах падводнае пячоры й ушанавалі маналіт пад хвалямі. Ґратэскныя ў такой ступені, недаступнай, нават, уяўленьню По альбо Бульвэра, яны былі д’ябальна чалавекападобныя ў сваіх агульных абрысах, нягледзячы на балончатыя рукі й ногі, ненатуральна шырокія й адвіслыя вусны, шкляныя павыпінаныя вочы й іншыя асаблівасьці. Даволі дзіўна, але яны, відаць, былі высячаныя амаль без уліку прапорцыяў іхняга сцэнічнага фону, напрыклад, адна зь істотаў была адлюстраваная падчас забойства кіта, які велічынаю перавышаў забойцу кіта. Я падумаў, што гэта проста богі, выдуманыя першабытным племем.

Пакуль апавядальнік глядзіць на барэльефы маналіта, побач зь якім цячэ паўнаводная рака, з вады зьяўляецца Даґон, старажытнае марское боства.

Уздыманьне над цёмнымі водамі прывяло такім парадкам да лёгкага, амаль бязгучнага запеньваньня, нейкі незвычайны прадмет плыўна ўвайшоў у поле майго зроку. Вялізарны, нібы Паліфэм, усім сваім выглядам вызывае пачуцьцё абрыды, ён рынуўся, быццам страшыдла, якое зьяўляецца ў жахлівых снах, да маналіта, ахапіў яго вялізарнымі лускаватымі рукамі й схіліў да пастамэнту сваю брыдкую галаву, прычым выдаваў нейкія рытмічныя гукі, якія не паддаюцца апісаньню.

Апавядальнік у жахе бяжыць назад да шлюпкі ў стане шаленства, прычым ён напявае жудасныя песьні й сьмяецца. Ён цьмяна ўспамінае шторм і тое, як прахапіўся ў шпітале Сан-Францыска, куды яго даставіў амэрыканскі карабель. Землетрасеньня ў Ціхім акіяне не было. Пазьней ён даведаўся ад аднаго этноляґа старажытную філістэрскую легенду пра Даґона — Бога-Рыбу. З таго часу яго паганялі прывіды гэтае істоты й ён прынімаў морфі, каб заглушыць страх.

Я не магу думаць пра марскія глыбіні без уздругу, які вызываюць у мяне безыменныя істоты, якія ў гэты самы момант, можа, поўзаюць і цяжка ступаюць па склізкім марскім дне, пахваляюцца сваім старажытнам каменным балванам і высякаюць уласныя брыдкія вобразы на падводных гранітных абяслісках. Я мару пра час, калі яны ўздымуцца з марскіх хваляў, каб схапіць сваімі смуроднымі кіпцюрамі й уцягнуць на дно астачы кволага, зьнясіленага вайною чалавецтва; а сухазем’е схаваецца пад вадой і цёмная акіянская прастора ўздымецца сярод сусьветнага апраметнага пекла.

Гісторыя сканчваецца тым, што апавядальніку здаецца, быццам марская істота спрабуе ўварвацца да яго ў дзьверы й праз страх ён выцмугівае з акна.

Апавядальнік — марак, служыў на пакетбоце на пасадзе супэркарґа. У моры яму сьніліся дзіўныя сны, якія праракалі яму, што нешта жахлівае хаваецца ў глыбінях. Вывучыў мноства барэльефаў марскіх істотаў, а калі пабачыў Даґона, ледзь не звар’яў. З гэтага моманту ў яго зьявілася бяспамяцьце, ён амаль анічога не памятаваў пра тое, як павыкруціўся. Увесь шлях ён адчуваў тэлепатычнае ўзьдзеяньне й не сканчваў пець, а калі не заставалася моцу, тады распачынаў бяздумна сьмяяцца. Ён памятаваў моцную буру, раскаты грому й іншыя гукі, якія прырода аддае толькі падчас стану вялізарнае лютасьці. Пасьля гэтага ён быў у стане моцнага псыхічнага напружаньня й абдумваў самагубства. Выцмыгнуў у акно, калі яму здарылася, што ў дзьверы б’ецца нейкае цяжкае склізкае цела.

Пасьля прачытаньня раньніх твораў Лаўкрафта ў 1917 годзе Ў. Пол Кук, рэдактар аматарскага часопісу «The Vagrant», параіл яму аднавіць напісаньне мастацкае літаратуры. Тым летам Лаўкрафт напісаў два апавяданьні: «Магільня» (па-анґельску: «The Tomb») і «Даґон». Апавяданьне было натхнутае збольшага ягоным сном. “Мне сасьнілася ўсё гэтае брыдкае поўзаньне, ды я й зараз адчуваю, як мяне зацягвае гэтая склізь!” — пісаў ён пазьней[2].

У апавяданьні ўзгадваецца Пілтдаўнскі чалавек, які падчас напісаньня апавяданьня яшчэ ня быў выкрыты навуковым супольствам як мяркуемы падман і містыфікацыя.

Паводле назову апавяданьня, Лаўкрафт, відаць, меў на ўвазе старажытнага шумэрскага бога зь імем Даґон, бога ўрадлівасьці насеньня й рыбы, бо ў апавяданьні галоўны герой даведваецца аб “…старажытнай філістэрскай легендзе пра Даґона, Бога-Рыбу”. Шумэрскае боства калі-некалі адлюстроўваецца часткаю рыбы альбо проста апранутым у рыбу. З прычыны таго, што Лаўкрафт любіў часам спасылацца ў сваіх творах на праўдзівыя археаляґічныя знаходкі, ён, відаць, мог саткнуцца й з гэтым старажытным богам.

Лаўкрафт узгадвае По й Бульвэра, паэму «Страчаны рай» Мільтана, вобраз «Узыходжаньне Д’ябала» Дарэ. Даґон зьяўляецца ў эпічных паэмах Джона Мільтана «Аганісты Самсона» й «Страчаны рай» як адно з бостваў, якім пахваляюцца філістымляне.

У дзяцінстве Лаўкрафт пазнаёміўся зь некаторымі зь ягоных раньніх літаратурных уплываў, накшталт «Паданьня пра старога марахода», ілюстрацыі Ґюстава Дарэ, «Стагодзьдзя паданьняў» Томаса Булфінча й «Мэтамарфозы» Авідыюса. По ўзгадвае багоў, якія сьпяць пад вадой у апавяданьні «Рукапіс, знойдзены ў бутэльцы». Некаторыя дэталі сюжэту «Даґона» нагадваюць «Казку пра пацярпеляга караблекрушэньне»:

Герой плыў з камандай матросаў у 120 чалавекаў на вялікім караблі. Пасьля шторму ён адзіны выжыў і быў выкінуты хвалямі на востраў, якога няма ў праўдзівым сьвеце. Гэты востраў-спарыш — у іншым сьвеце. Тры дні марак вывучаў востраў, а на чацьверты зьявіўся гаспадар вострава — вялізарны Цмок з рукамі й нагамі, даўжынёй у трыццаць лакцёў, а ягоная луска была з золата. Марак абяцаў услаўляць ягонае імя, калі Цмок яго адпусьціць. Марак выратаваўся, а востраў пасьля патануў.

«Даґон» — адно з апавяданьняў Лаўкрафта, у якім зьяўляецца элемэнт Мітаў Ктулху (па-анґельску: Cthulhu Mythos) — само марское боства Даґон[3]. Пахваленьне Даґону пазьней зьявілася ў аповесьці Лаўкрафта «Сьцень над Інсмутам» (па-анґельску: «The Shadow over Innsmouth»)[4].

Істоту, якая зьяўляецца ў апавяданьні, часта атаясьняюць з боствам Даґонам, але ў апавяданьні «Дагон» яна не названая імем і адлюстраваная як тыповы прадстаўнік свайго віду, аніжлі аб’ект пахваленьня. Малаімаверна, што Лаўкрафт дапускаў, што «Даґон» будзе імем, якое будзе выкарыстоўвацца нечалавечымі паклоньнікамі боства, як паказвае Робэрт М. Прайс: “Калі Лаўкрафт жадаў перадаць штосьці падобнае да тубыльчага імя аднаго з Старажытных, ён прыгадваў якую-колечы мешань”[5].

Прайс мяркуе, што чытачы «Сьцені над Інсмутам» могуць памыляцца наконт асобы «Даґона», якому пахваляюцца Глыбінныя Істоты ў гэтай аповесьці: у адрозьненьне ад іншаплянэтна гучальных імёнаў Старых Істотаў, імя «Даґон» — простае запазычаньне зь вядомых крыніцаў і азначае, што Абэд Марш і ягоныя аднадумы абралі найбліжэйшую біблейную аналёгію праўдзіваму аб’екту пахваленьня Глыбінных Істотаў, у тым ліку Вялікаму Ктулху”[6].

Лін Картар, які лічыў «Даґона» «цудоўным» апавяданьнем, заўважыў, што гэта «цікавая перадгісторыя тым, што схіліла аўтара да стварэньня вобразаў, накшталт Ктулху. Напрыклад, у апавяданьні «Кліч Ктулху» у акіяне ўсплывае востраў праз вульканічную актыўнасьць»[7]. Паралелі ў гэтых апавяданьнях улучаюць: гісторыю ўратаванага марака; вялізарнага марскога монстра (які параўноўваецца з Паліфэмам); апакаліптычная вобразы разбурэньня сьвету рукамі нечалавечых істотаў.

Дэйвід Э. Шульц і С. Т. Джошы называюць «Кліч Ктулху» «відавочна вачарпальнаю перапрацоўкаю Даґона». Даґон уплывае тэлепатычна на людзёў, як і Ктулху. Герой баіцца, што ён асуджаны на сьмерць праз атрыманыя веды[8].

Некаторыя крытыкі ня лічаць апавяданьне «Даґон» складальнаю часткаю «Мітаў Ктулху», бо гэта раньні твор. Аднак, у ім упершыню зьяўляюцца элемэнты, накшталт нечалавечых істотаў, якія пахваляюць Старажытных багоў, цыкляпічных руінаў, барэльефаў з вобразамі марскіх істотаў, Іншых Сьветаў, пачуцьця тагасьветнага й іншае.

Зьвязак зь іншымі творамі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У апавяданьні «Кліч Ктулху» (па-анґельску: «The Call of Cthulhu») апісанае места Р’льех, які ўзьняўся з дна акіяну, а ў ґазэтным артыкуле ўзгадваецца самагубца, які выцмыгнуў у акно.

У аповесьці «Сьцень над Інсмутам» апісаная раса Глубінных Істотаў, якія туляліся ў партовым месьце Інсмут.

У аповесьці «Хрыбты Вар’яцтва» (па-анґельску: «At the Mountains of Madness») апісаныя істоты, якія жылі на Зямлі ў старажытнасьці.

  1. ^ https://www.hplovecraft.com/writings/fiction/d.aspx
  2. ^ H. P. Lovecraft, "In Defence of Dagon", Miscellaneous Writings, p. 150; cited in S. T. Joshi and David E. Schultz, "Dagon", An H. P. Lovecraft Encyclopedia, p. 58.
  3. ^ Leslie Klinger,“The New Annotated H. P. Lovecraft,” p. 3
  4. ^ Гаўард Філіпс Лаўкрафт, «The Shadow Over Innsmouth».
  5. ^ Robert M. Price, The Innsmouth Cycle, p. ix.
  6. ^ Price, p. ix.
  7. ^ Carter, p. 10.
  8. ^ Joshi and Schultz, "Call of Cthulhu, The", p. 29