Перайсьці да зьместу

Гэкля

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэкля
Вышыня 1491 м[1]
Краіна
Месцазнаходжаньне Rangárþing ytra[d]

Ге́кла (па-ісьляндзку: Hekla) — стратавулькан, які знаходзіцца на поўдні Ісьляндыі. Вышыня 1488 мэтраў. З 874 году вывяргаўся больш 20 разоў і лічыцца найбольш актыўным вульканам Ісьляндыі. У сярэднявеччы ісьляндцы звалі яго «брамай у пекла». Вывучэньне адкладаў вульканічнага попелу засьведчылі, што вулькан быў актыўным сама меней на працягу апошніх 6600 год. Апошняе вывяржэньне адбылося 28 лютага 2000 году.

Гекла і Ісьляндзкі конь

Гекла — частка вульканічнага горнага храбта, працягласьцю 40 кілямэтраў. Аднак самай актыўнай часткай гэтага храбта зьяўляецца расколіна, працягласьцю 5,5 км, якая завецца Heklugjá, што належыць вулькану Гекла.