Грозны
Грозны | |||||
рас. Грозный | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1818 | ||||
Былая назва: | 1818—1869 — Грозная, ад 1869 — Грозны | ||||
Мясцовая назва: | чачэнская: Соьлжа-ГӀала | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Чачэнія | ||||
Гарадзкая акруга: | Грозны | ||||
Галава: | Ibrahim Salmanovich Zakriev[d], Zaur Khizriev[d] і Khas-Magomed Kadyrov[d][1][2] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 130 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 8712 | ||||
Паштовы індэкс: | 364000–364099 | ||||
Нумарны знак: | 95 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 43°18′45″ пн. ш. 45°41′55″ у. д. / 43.3125° пн. ш. 45.69861° у. д.Каардынаты: 43°18′45″ пн. ш. 45°41′55″ у. д. / 43.3125° пн. ш. 45.69861° у. д. | ||||
Грозны | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://grozmer.ru/ |
Грозны (па-расейску: Грозный; чачэнская назва места — Соьлжа-ГӀала — ад ракі Сунжа (Соьлжа) + гӀала «места», што азначае места на Сунжы) — места на Паўночным Каўказе, на поўдні Расеі, сталіца Чачэніі, цэнтар Грозьненскага раёну. Места разьмешчанае на абодвух берагах ракі Сунжа, прытока Цераку. Адно з найбуйных местаў Паўночнага Каўказу. Другое месца паводле плошчы й трэцяе паводле насельніцтва. Насельніцтва — 277 тыс. чалавек (на 2013 год), што складае 21 % насельніцтва рэспублікі.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва места па-расейску:
На чачэнскай мове :
- Соьлж-ГІала — літаральна «места Сунжы».
У 1998—1999 гг. адміністрацыя непрызнанай Чачэнскае Рэспублікі Ічкерыя, якая кантралявала места, перайменавала Грозны ў Джахар-ГІала (места Джахара) ў гонар лідэра рэспублікі Джахара Дудаева.
У 2000 годзе галава Чачэніі Ахмат Кадыраў, калі пачаліся размовы пра перанос сталіцы ў менш разбураны вайной Гудармес, заявіў, што сталіцай Чачэніі застанецца Грозны.
У 2005 годзе чачэнскі парлямэнт прапанаваў перайменаваць места ў Ахмадкала (Ахмад-Кала) ў гонар загінулага прэзыдэнта Ахмад-Хаджы Кадырава. Прапанова была адхіленая Рамзанам Кадыравым.[6][7]
Фізыка-геаграфічная характарыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клімат Грознага лагодна-кантынэнтальны зь мягкай зімой і сьпякотным ды працяглым летам. Грозны не абаронены ад паўночных халодных вятроў, і таму, ў адрозьненьне ад чарнаморскага ўзьбярэжжа Краснадарскага края, зіма ў месьце значна халаднейшая. Часам магчымыя моцныя маразы (-20 °C і ніжэй).
Лета ў Грозным сьпякотнае й доўгае, сьпёка часам дасягае +35 °C у ценю. Ападкі ўлетку нерэгулярныя й вар’іруюцца ад месяца да месяца.
Адміністратыўны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Заводзкі раён — 66 043 чал.
- Ленінскі раён — 82 665 чал.
- Акцябрскі раён — 67 863 чал.
- Старапрамыслоўскі раён — 60 843
Кожны з раёнаў падзяляецца на 5 тэрытарыяльна-адміністратыўных акругаў (ТАА). Усяго ў Грозным 20 ТАА.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б https://grozgorduma.ru/глава/
- ^ а б http://grozmer.ru/vlast/myer-goroda.html
- ^ http://web.archive.org/web/20130801123356/http://www.grozmer.ru/doc/genplan.rar
- ^ https://web.archive.org/web/20210502131349/https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/MZmdFJyI/chisl_МО_Site_01-01-2021.xlsx
- ^ Здымкі фартэцыі па-расейску: {{{1}}}
- ^ Места Грозны. Даведка па-расейску: {{{1}}}
- ^ Парлямэнт Чачэніі просіць Пуціна перайменаваць Грозны ў Ахмадкалу па-расейску: {{{1}}}