Перайсьці да зьместу

Гнэй Пампэй

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гнэй Пампэй
Дата нараджэньня не раней за 29 верасьня 106 да н. э. і не пазьней за 30 верасьня 106 да н. э.[1][2]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 28 верасьня 48 да н. э.[2] (57 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці рэзаная рана[d]
Занятак старажытнарымскі палітык, старажытнарымскі вайсковец, палітык
Сябра ў Першы трыумвірат[d]
Бацька Пампэй Страбон[d][6]
Маці Lucilia[d][6]
Дзеці Gnaeus Pompeius Magnus[d][7][1][8], Sextus Pompey[d][7][9], Pompeia Magna[d] і Pompeius/Pompeia[d]

Гнэй Пампэй «Вялікі» (па-лацінску: Gnaeus Pompeius Magnus; 106 да н. э. — 48 да н. э.) — старажытнарымскі вайсковы і палітычны дзяяч пэрыяду грамадзянскіх войнаў, у выніку якіх была зьнішчаная рэспубліка і ўсталяваны прынцыпат.

Быў асобай палітычна няўстойлівай і беспрынцыповай. Будучы буйным землеўладальнікам і рабаўладальнікам, Гнэй Пампэй вылучыўся ў барацьбе ў 80-я гады да н. э., калі далучыўся да Сулы і абараняў усталяваны ім рэжым, пазьней удзельнічаў у здушэньні паўстаньня Спартака. У 67 годзе да н. э. атрымаў надзвычайныя паўнамоцтвы на тры гады дзеля барацьбы зь піратамі ў Міжземным моры. Ачольваў рымскае войска ў Трэцяй пантыйскай вайне зь Мітрыдатам VI Эўпатарам і канчаткова перамог яго ў 65 да н. э. Адмова сэнату падтрымаць дзеі Пампэя на Ўсходзе і надзяліць ягоных жаўнераў зямлёй прывяла яго ў 60 да н. э. да хаўрусу з Красам і Цэзарам, якія стварылі ў Рыме першы трыюмвірат. Па ягоным распадзе ў 53 годзе да н. э. быў абраны наступным годам аднаасобным консулам. Пампэй стаў рашучым палітычным праціўнікам Цэзара. У 50 годзе да н. э. у час грамадзянскай вайны Пампэю было даручана кіраваньне войскам дзеля барацьбы супраць Цэзара, ад якога ён пацярпеў паразу пад Фарсалам (48 да н. э.). Пасьля ў тым жа годзе ён уцёк у Эгіпет, дзе і быў забіты.[10]

Воіны Пампэя называлі яго Магнам («Вялікім»). Паводле сьцьвярджэньняў некаторых крыніц, па сьмерці Пампэя ўсе ягоныя статуі былі зьнішчаныя, аднак вядома, што Цэзар быў забіты каля статуі Пампэя, а імпэратар Адрыян вярнуў тыя статуі, якія былі схаваныя ў храмах. Верагодная выява Пампэя, мармуровая галава са збораў Тышкевіча, якая трапіла ў Новую Карлсбэрскую гліптатэку ў Капэнгагене (1887), і паказвае Пампея каля 50 да н. э., на вяршыні магутнасьці. Партрэты з Вэнэцыі і Флярэнцыі паказваюць маладзейшага Пампэя.

  1. ^ а б Любкер Ф. Pompeii (рас.) // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга, Ф. Гельбке, П. В. Никитин, В. А. Канский, пер. А. Д. Вейсман, Ф. Гельбке, Л. А. Георгиевский, А. И. Давиденков, В. А. Канский, П. В. Никитин, И. А. Смирнов, Э. А. Верт, О. Ю. Клеменчич, Н. В. РубинскийСПб: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1079—1085.
  2. ^ а б https://www.britannica.com/biography/Pompey-the-Great
  3. ^ http://www.mlahanas.de/Greeks/Bios/Plutarch/Pompey.html
  4. ^ http://www.historyorb.com/people/pompey-the-great
  5. ^ http://en.wikisource.org/wiki/Lives_(Dryden_translation)/Pompey
  6. ^ а б Digital Prosopography of the Roman Republic (анг.)
  7. ^ а б Помпей (рас.) // Военная энциклопедияСПб: Иван Дмитриевич Сытин, 1915. — Т. 18. — С. 576.
  8. ^ Помпей (рас.) // Энциклопедический словарьСПб: Брокгауз — Ефрон, 1898. — Т. XXIVа. — С. 511—512.
  9. ^ Н. О. Помпей (рас.) // Энциклопедический словарьСПб: Брокгауз — Ефрон, 1898. — Т. XXIVа. — С. 512.
  10. ^ Скарына Ф.: Творы… С. 185.
  • Плютарх, «Жыцьцё Пампэя».
  • Caesar, «De bello civili».
  • Büchner, «Ueber den Lebensplan d. Gn. Pompeius Magnus» (1847 — 49, 2 прагр.).
  • Dressel, «Ueber die Politische Rolle des Gnaeus Pompeius Magnus» (1863).