Трыюмвірат
Выгляд
Трыюмвіра́т (ад лац. triumvirātus) — палітычны рэжым, дзе дамінуюць тры ўплывовых асобы ці арганізацыі, кожны зь якіх называецца трыюмвірам. Такая дамова можа быць фармальнай ці нефармальнай, і не зважаючы на тое, што тры кіруючыя сілы, як правіла, роўныя на паперы, на самой справе гэта рэдкі выпадак. Тэрмін таксама можа быць выкарыстаны для апісаньня стану з трыма рознымі ваеннымі лідэрамі, кожны зь якіх сьцьвярджае, што зьяўляецца аднаасобным лідэрам. Першапачаткова выкарыстоўваўся ў якасьці апісаньня палітычнага пагадненьня, зьвяза ўплывовых палітычных дзеячаў і палкаводцаў у Старажытным Рыме ў пэрыяд грамадзянскіх войнаў I стагодзьдзя да н. э., накіраванага на захоп дзяржаўнай улады[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Триумвират (рас.). Современная энциклопедия.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Триумвираты в истории: механизм внутренней эволюции (рас.) (PDF). Известия Самарского научного центра РАН.
- Triumvir (анг.). Livius.org.
Гэта — накід артыкула пра палітыку. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |