Герб Коўна
Выгляд
Герб Коўна | |
Герб Коўна | |
Апісаньне | |
---|---|
Першыя згадкі | XV ст. |
Зацьверджаны | 30 чэрвеня 1993 г. |
Выкарыстаньне | Вялікае Княства Літоўскае Летува |
Герб Коўна — геральдычны сымбаль Коўна, вядомы з XV ст.
На мескіх гербавых пячатках з XV стагодзьдзя адлюстроўваўся тур, з канца XV стагодзьдзя яго дапоўніў крыж. З 1843 году герб Ковенскай губэрні, якім карыстаўся і губэрнскі горад Коўна, адлюстроўваў усталяваны на ратушнай плошчы помнік у памяць Вайны 1812 году.
2 траўня 1935 году гарадзкая рада Коўна зацьвердзіла герб з выявай на пурпурным фоне белага тура з залатымі капытамі, рагамі і крыжом паміж рогамі. З 1969 году выкарыстоўваўся герб з выявай на чырвоным фоне белага зубра. Дэкрэтам прэзыдэнта Летувіскай Рэспублікі 30 чэрвеня 1993 году зацьверджаны герб, які нагадвае гістарычны герб: на чырвоным шчыце белы тур з залатым крыжом паміж рагамі.