Перайсьці да зьместу

Віталь Стахіевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Віталь Стахіевіч
лац. Viktar Stachijevič
Дата нараджэньня 9 верасьня 1980(1980-09-09) (44 гады)
Месца нараджэньня Менск
Месца вучобы
Прафэсія піяніст
Інструмэнты фартэпіяна
Супрацоўніцтва Аркестар брусэльскага опэрнага тэатру De Munt
Лэйблы Agora, EDS-Music
Сайт stahievitch.com/belarusi…

Віталь Стахіевіч (нарадзіўся 9 верасьня 1980, Менск) — беларускі піяніст.

Навучаўся ў Рэспубліканскім каледжы пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі ад 1993 да 1999 году, у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (19992004) і ў Амстэрдамскай Кансэрваторыі (Conservatorium van Amsterdam, Amsterdamse Hogeschool voor de Kunsten) ад 2004 да 2007. Вучань беларускай піяністкі Зоі Качарскай і нарвэскага піяніста Хокана Аўстбё.

Ляўрэат і дыплямант міжнародных конкурсаў у Вільні, Антвэрпэне (Бэльгія), Таранта (Італія), Мар’янскіх Лазьнях (Чэхія); дыплямант нацыянальнага конкурсу ў Нідэрляндах.

Двойчы браў удзел у Менскім Міжнародным конкурсе піяністаў. У 2000 годзе іграў на першым і другім турах, атрымаў дыплём за найлепшае выкананьне абавязковага твору беларускага кампазытара (Ганна Кароткіна. Легенда пра караля Стаха), падзяліўшы яго з двума іншымі ўдзельнікамі. У 2005 годзе прайшоў у фінал і атрымаў дыплём. Ад 2004 году стала жыве ў Нідэрляндах[1].

У 2001 годзе запісаў сольны кампакт-дыск на італьянскай фірме Agora з творамі Франца Шубэрта:

Выконваў партыю фартэпіяна на кампакт-дыску De Sneeuwman, супольны запіс з Аркестрам брусэльскага опэрнага тэатру De Munt.

У 2008 годзе запісаў сольны кампакт-дыск на галяндзкай фірме EDS-Music з творамі Сяргея Пракоф’ева:

  • Чацьвертая Саната, тв.29
  • Шостая Саната, тв.82
  • Сёмая Саната, тв.83

Канцэртнае жыцьцё

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выступаў з Дзяржаўным акадэмічным сымфанічным аркестрам Беларусі, Дзяржаўным камэрным аркестрам Беларусі, Нацыянальным сымфанічным аркестрам Мэксыкі, Эўрапейскім фэстывальным аркестрам (Бэльгія) і Аркестрам брусэльскага опэрнага тэатру De Munt.

Аснову рэпэртуару Віталя Стахіевіча складаюць творы Шубэрта, Шапэна, Ліста, Пракоф’ева, Рахманінава. Выступае з канцэртамі ў Беларусі й за мяжой.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]