Віетнамская мова
Віетнамская мова | |
tiếng Việt | |
Ужываецца ў | Віетнаме |
---|---|
Рэгіён | усход Індакітаю |
Колькасьць карыстальнікаў | |
Клясыфікацыя | Аўстраазіяцкая сям'я
|
Афіцыйны статус | |
Афіцыйная мова ў | Віетнаме[2] |
Дапаможная мова ў | Чэхіі[3] |
Статус: | 1 дзяржаўная[d][1] |
Пісьмо | віетнамскі альфабэт[d], Vietnamese Braille[d], chữ Nôm[d] і лацінскае пісьмо |
Коды мовы | |
ISO 639-1 | vi |
ISO 639-2(Б) | vie |
ISO 639-2(Т) | vie |
ISO 639-3 | vie |
Віетна́мская мова (саманазва: tiếng Việt, вымаўл. [tĭəŋ vìəˀt]~[tǐəŋ jìək][a]) — афіцыйная мова Віетнаму, нацыянальная мова віетаў ды каля 3 млн прадстаўнікоў віецкае дыяспары. У якасьці першай або другой мовы таксама мае ўжытак серад іншых народаў Віетнаму. Колькасьць носьбітаў — каля 75 млн чал.[4]
У лінгвістычным дачыненьні — адна з моваў аўстраазіяцкай сям’і моваў, зьяўляючыся найбуйнейшай аўстраазіяцкай мовай паводле колькасьці носьбітаў. Віетнамская лексыка мае значныя плясты запазычваньняў зь няроднаснай кітайскай мовы (паводле некаторых падлікаў — да 60% ад лексычнага складу), гістарычны кітайскі ўплыў таксама спрычыніўся да пэрыяду выкарыстаньня ў мове адаптаванага варыянту кітайскіх герогліфаў, вядомага як т’ы-ном. У выніку францускай калянізацыі віетнамцамі быў успрыняты лацінскі альфабэт, які палёг у аснову сучаснай віетнамскай пісьмовасьці. Цяперашні віетнамскі альфабэт (куокнгы) мае шэраг літараў з дыякрытычнымі знакамі, якія пазначаюць тоны, а таксама некаторыя адметныя гукі.
Лінгвагеаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зьяўляючыся афіцыйнай мовай Віетнаму, віетнамская мова распаўсюджаная па ўсёй краіне серад віетнамцаў і нацыянальных меншасьцяў. Некалкьі тысячаў носьбітаў пражываюць у памежных зь Віетнамам раёнах Кітаю. Мова зьяўляецца пашыранай серад супольнасьцяў віетнамскае дыяспары. Так, на віетнамскай мове размаўляе каля 1 млн жыхароў ЗША; мова ёсьць сёмай паводле распаўсюджанасьці ў краіне[5]. Мова займае шостае месца паводле распаўсюджанасьці ў Аўстраліі[6].
Клясыфікацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У ХІХ ст. было выяўлена ўваходжаньне віетнамскае мовы ў мон-кхмэрскую галіну аўстраазіяцкай моўнай сям’і, у якую, акрамя віетнамскай, уваходзіць кхмэрская мова, а таксама вялікая колькасьць малаколькасных пляменных моваў Індакітаю. Пазьней была даведзена шчыльнейшая роднасьць віетнамскай мовы з моваю мыонг, што такім чынам стала падставай для вылучэньня віет-мыонскай групы ў складзе мон-кхмэрскай галіны аўстраазіяцкіх моваў. З пашырэньнем колькасьці дасьледаваньняў і атрыманьня новых зьвестак было ўсталявана, што ў віет-мыонскую групу ўваходзяць іншыя, драбнейшыя мовы. У сувязі з гэтым віет-мыонская група была пераназваная ў віецкую, а прыметнік віет-мыонскія стаў адносіцца толькі да віетнамскай ды мыонскай, такім чынам у складзе віецкай групы стала вылучацца віет-мыонская падгрупа. У гэтую падгрупу, апрача ўласна віетнамскай ды мыонскай, уваходзіць і нгуонская мова, распаўсюджаная ў цэнтральным Віетнаме. Тэрмін віецкая група ня варта блытаць з народам віетаў (які размаўляе на віетнамскай) з прычыны таго, што ў склад віецкай групы моваў уваходзяць мовы, на якіх размаўляюць іншыя этнасы.
-
Прыклад адной зь віетнамскіх фразаў пісьмовасьцю т’ы-ном. Зялёным вылучаныя герогліфы, што пазначаюць кітайскія запазычаньні.
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Перапіс насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2009 году засьведчыў у краіне наяўнасьць 588 асобаў, нацыянальнасьць якіх вызначаная як віетнамцы, зь іх 526 чалавек вызначылі мову сваёй нацыянальнасьці ў якасьці роднай[7].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Апошні варыянт — у паўднёвых дыялектах.
- ^ а б Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
- ^ CIA. The World Factbook.
- ^ zpravy.idnes.cz. Česko má nové oficiální národnostní menšiny. Vietnamce a Bělorusy.
- ^ Nationalencyklopedin. Världens 100 största språk 2007. — Nationalencyklopedin.
- ^ Detailed List of Languages Spoken at Home for the Population 5 Years and Over by State: 2000 (анг.). Бюро перапісу насельніцтва ЗША. Праверана 20 лютага 2014 г.
- ^ CIA. The World Factbook.
- ^ Перепись населения Республики Беларусь 2009 года (рас.). Белстат (2009). Праверана 12 лістапада 2013 г.
Вікіпэдыя мае вэрсію віетнамскай мовай |
Гэта — накід артыкула пра адну з моваў сьвету. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |