Нацыянальная мова

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Нацыяна́льная мо́вамова, якая зьяўляецца сродкам вусных і пісьмовых зносінаў нацыі. Складваецца з мовы народнасьці ў пэрыяд станаўленьня нацыі. Функцыянуе ў некалькіх разнавіднасьцях: літаратурная мова, нестандартны дыялект, мясцовыя гаворкі й сацыяльныя дыялекты. Вышэйшая форма нацыянальнае мовы — літаратурная мова, якая лічыцца ўзорнай і прызнаецца ўсімі носьбітамі гэтае мовы. Нацыянальная мова зьяўляецца адной з найбольш істотных прыкметаў нацыі. Звычайная адна нацыя атаясамліваецца з адной мовай (напрыклад расейцы — з расейскай, французы — з францускай мовай). Аднак у сучасным сьвеце дастаткова распаўсюджаныя сытуацыі, калі адна нацыя карыстаецца некалькімі мовамі (напрыклад, у Швайцарыі функцыянуюць 4 дзяржаўныя мовы) або адна мова можа абслугоўваць моўныя патрэбы некалькіх нацыяў (напрыклад, ангельская мова ў Вялікабрытаніі, ЗША, Канадзе, Аўстраліі й інш. краінах). У апошнім выпадку фарміруюцца нацыянальныя варыянты адной мовы: ангельская брытанская, ангельская амэрыканская, ангельская аўстралійская й г.д.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]