Вузел (адзінка вымярэньня)
Ву́зел — адзінка вымярэньня хуткасьці, роўная адной марской мілі за гадзіну.
Так як існуюць розныя азначэньні марской мілі, адпаведна, і вузел можа мець розныя значэньні.
Па міжнародным азначэньні, адзін вузел роўны 1,852 км/г (дакладна) або 0,5144444 м/с. Гэтая адзінка вымярэньня, хоць і зьяўляецца пазасыстэмнай, дапушчаецца для выкарыстаньня нараўне з адзінкамі СІ.
Паходжаньне назвы зьвязана з прынцыпам выкарыстаньня сэктарнага лага. Хуткасьць судна вызначалася як лік вузлоў на ліне (тонкі трос), якія прайшлі праз руку вымяраючага за вызначаны час (звычайна 15 сэкунд).
Вузел і міжнародная марская міля шырока выкарыстоўваюцца ў марскім і паветраным транспарце. Вузлы лічыліся самым распаўсюджаным вымярэньнем у Ангельшчыне да 1965 году, але пасьля перарашэньня яны сталі менавацца мілямі.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |