Перайсьці да зьместу

Воткінск

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Воткінск
Дата заснаваньня: 1759
Краіна: Расея
Плошча:
  • 113 км²
Вышыня: 108 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 34145
Паштовы індэкс: 427430–427459
Геаграфічныя каардынаты: 57°3′0″ пн. ш. 54°0′0″ у. д. / 57.05° пн. ш. 54° у. д. / 57.05; 54Каардынаты: 57°3′0″ пн. ш. 54°0′0″ у. д. / 57.05° пн. ш. 54° у. д. / 57.05; 54
Воткінск на мапе Расеі
Воткінск
Воткінск
Воткінск
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://votkinsk.ru/

Во́ткінск (па-расейску: Воткинск) — горад (з 1935) у Расеі, адміністрацыйны цэнтар Воткінскага раёну Ўдмуртыі. Насельніцтва 98,5 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1759 годзе.

Разьмешчаны ў Прыкам’і, на рацэ Вотка (басэйн Камы), за 55 км на паўночны ўсход ад Іжэўску. Выцягнуты ўздоўж берагу Воткінскай сажалкі — штучнай гаці на рацэ Вотка. Зьяўляецца чыгуначнай станцыяй. За 30 км ад Воткінску на Каме знаходзіцца Воткінская ГЭС.

Асноўнае горадаўтваральнае прадпрыемства — Воткінскі завод (выпускае ракетную тэхніку, у тым ліку міжкантынэнтальныя балістычныя ракеты «Топаль-М», нафтагазавае абсталяваньне, станкі, бытавую тэхніку і інш.). Таксама працуюць цагельня, заводы газавай апаратуры, радыётэхналягічнага абсталяваньня, лесапільны.