Ветразь
Ве́тразь (па-старабеларуску: парус, парѹс (пароус), таксама жакгель[1] (жагель)[2]) — любы тып паверхні, прызначаны для стварэньня паветранага патоку шляхам зьмяшчэньня ў абдуваным ветрам месцы ў вэртыкальным становішчы. Звычайна ўжываюцца ў мараходзтве.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Чоўны і караблі, што будаваліся каля 10 000 гадоў да н. э., былі або сплыўнымі плытамі, або выдзяўбанымі. Першыя папірусныя чаротавыя чоўны сустракаюцца ў эгіпцянаў каля 4-га тысячагодзьдзя да н. э. Грэкі і фінікійцы пачалі гандляваць на караблях прыкладна каля 1200 году да н. э. Арабы ўжывалі чоўны ў 2-м тысячагодзьдзі да н. э. і зарганізавалі гандлёвыя шляхі вакол Пэрсыдзкай затокі. Кітайцы мелі чоўны ў 3-м тысячагодзьдзі да н. э., а ў Віетнаме і дагэтуль сустракаюцца традыцыйныя драўляныя чоўны.
Выкарыстаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ветразі пераважна ўжываюцца ветразьнікамі і шлюпкамі для стварэньня паступальнага руху па вадзе. У камэрцыйных мэтах ветразі былі замененыя іншымі спосабамі, такімі як рухавік унутранага згараньня. Ветразі, тым ня меней, папулярныя на адпачынку.
Самы просты тып ветразьнікаў, яхта, звычайна мае sail-plan, або шлюп, з двума прадольнымі ветразямі: на носе (галоўны ветразь) і на карме (клівэр).
На некаторых чоўнах сустракаецца таксама сьпінакэр. Гэта звычайна рознакаляровы ветразь і можа быць як сымэтрычным[3], так і асымэтрычным[4].
Прадольныя ветразі могуць варочацца ў розных напрамкаў для забесьпячэньня руху наперад у выпадку зьмяненьня напрамку ветру ці павароту яхты. Сучасныя чоўны могуць рухацца да 30 градусаў у бок ад ветру.
Тыпы ветразёў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Маса
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ад 100 г/м² да 500 г/м² у залежнасьці ад надвор’я, да якога прызначаны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Жакгель // Старабеларускі лексікон: Падручны перакладны слоўнік. — Менск: Беларускае выдавецтва Таварыства «Хата», 1997
- ^ Гіст. слоўнік бел. мовы, Т.24, С.18.
- ^ J/24- World’s Largest One-Design Sailboat Class (анг.)
- ^ J/80- World’s Largest 26 ft One-Design Sailboat Class (анг.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Rousmaniere, John, The Annapolis Book of Seamanship, Simon & Shuster, 1999
- Chapman Book of Piloting (various contributors), Hearst Corporation, 1999
- Herreshoff, Halsey (consulting editor), The Sailor’s Handbook, Little Brown and Company, 1983
- Seidman, David, The Complete Sailor, International Marine, 1995
- Jobson, Gary, Sailing Fundamentals, Simon & Shuster, 1987
Гэтая старонка патрабуе перакладу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яе. (дапамога) |
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |