Ваяводзкі соймік
Выгляд
Ваяводзкі соймік — станава-прадстаўнічы орган улады ў ваяводзтве за часамі Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў.
На ваяводзкіх сойміках абмяркоўваліся мясцовыя і агульнадзяржаўныя справы, абіраліся дэпутаты на вальны сойм Рэчы Паспалітай і выпрацоўваліся інструкцыі для іх, тамака ж вылучаліся кандыдаты на судовыя пасады (у Вярхоўны трыбунал), вызначаліся падаткі.
У адрозьненьне ад павятовых соймікаў, на ваяводзкіх выпрацоўваліся хадайніцтвы і просьбы да вялікага князя і ўраду, заслухоўваліся справаздачы і інфармацыя пра пастановы і законы, прынятыя на ўсеагульных вальных соймах.[1]
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. Кн. 1. — Мн., 2001. С. 199.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.