Перайсьці да зьместу

Вахтанг Кікабідзэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вахтанг Кікабідзэ
ვახტანგ კიკაბიძე
Дата нараджэньня 19 ліпеня 1938 (86 гадоў)
Месца нараджэньня Сьцяг СССР Тбілісі, Грузінская ССР
Дата сьмерці 15 студзеня 2023(2023-01-15)[1][2] (84 гады)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці пухліна мозгу[d]
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак актор
Месца працы
Сябра ў Dielo[d] і Арэра[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0452795
Сайт buba.diaspora.ru
Подпіс Выява аўтографу

Вахта́нг Канстанці́навіч Кікабі́дзэ (па-грузінску: ვახტანგ კიკაბიძე; 19 ліпеня 1938 — 15 студзеня 2023[3]), таксама вядомы як Буба Кікабідзэ (груз. ბუბა კიკაბიძე) — савецкі і грузінскі сьпявак, актор, сцэнарыст, прадусэр, кампазытар. Народны артыст Грузінскай ССР (1980), Заслужаны артыст Украіны (2013), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1978), ляўрэат Дзяржаўнай прэміі Грузіі (2013).

Жыў у тбіліскім прадмесьці Веры.

Скончыўшы школу, у 1955—1957 роках навучаўся ў Тбіліскім унівэрсытэце. У 1959 року пайшоў працаваць у Тбіліскую філярмонію. У 1961—1963 роках навучаўся ў Тбіліскім інстытуце замежных моваў.

У 1966 року Вахтанг Кікабідзэ прыйшоў у ансамбль «Арэра» (ударныя інструмэнты, сьпеў). Прыблізна ў той жа час сьпяваў у квартэце «Дыэла».

Таксама ў 1966 року дэбютаваў у кіно — «Сустрэча ў гарах». У 1969 року ўпершыню зьняўся ў Георгія Данэліі ў фільме «Не тужы!» (прыз за найлепшую мужчынскую ролю Міжнароднага кінафэстывалю ў Картагене, 1970).

У сьнежні 1976 року як кіраўнік ансамблю «Арэра», разам з Нані Брэгвадзэ, выступіў у фінале фэстывалю «Песьня году», пазьней яшчэ 5 разоў трапляў у фіналы.

У кінэматографе стварыў галерэю пэрсанажаў у фільмах, якія сталі ўлюбёнцамі народу: «Не тужы!», «Зусім запрапашчы», «Міміно» і «Фартуна», зьнятыя рэжысэрам Георгіем Данэліям. Выканаўца шматлікіх папулярных песьняў («Чыто гврыта», «Мае гады — маё багацьце» й інш.).

У часе расейска-грузінскай вайны Кікабідзэ адмовіўся ад уручанага яму раней ордэна Дружбы на знак пратэсту супраць дзеяньняў Расеі.

Памёр 15 студзеня 2023 году[4].

Рэжысэр і сцэнарыст

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • 1971 — «Пяе Вахтанг Кікабідзэ» (ЕР)
  • 1973 — «Пяе Буба Кікабідзэ» (ЕР)
  • 1973 — «Пяе Вахтанг Кікабідзэ» (ЕР)
  • 1978 — «Пяе Буба Кікабідзэ» (ЕР)
  • 1979 — «Пока сердце поёт» (LР)
  • 1979 — «Пяе Вахтанг Кікабідзэ» (MC)
  • 1980 — «Пяе Вахтанг Кікабідзэ. Песьні Аляксея Экімяна» (ЕР)
  • 1980 — «Пяе Вахтанг Кікабідзэ» (ЕР)
  • 1981 — «Пажаданьне. Песьні Аляксея Экімяна пяе Вахтанг Кікабідзэ» (LР)
  • 1983 — «Вахтанг Кікабідзэ пяе песьні А. Марозава» (ЕР)
  • 1994 — «Мае гады»
  • 1996 — «Ларысу Іванаўну хачу»
  • 1997 — «Ліст да сябра»
  • 1997 — «Сакрэт шчасьця»
  • 1999 — «Танга каханьня»
  • 2001 — «Найлепшыя песьні»
  • 2003 — «Грузія, любов мая (Тбіліскія песьні)» (2 CD)
  • 2004 — «Старыя-збойцы»
  • 2006 — «Экімян. Кікабідзэ. Вось і сустрэліся»
  • 2006 — «Grand Collection»
  • 2006 — «Танцы, шманцы, абдыманцы»
  • 2007 — «Я жыцьцё не прысьпешваю»
  • 2008 — «Проза жыцьця»
  • 2018 — «Вэрсіі, якія не ўвайшлі ў складанкі»

Бацька — малодшы лейтэнант Канстанцік Кікабідзэ (1906—1942), зьніклы бязь вестак у часе нямецка-савецкай вайны. Маці — княгіня Манана Багратыёні-Давіташвілі.

У 1965 року Вахтанг Кікабідзэ ўзяў шлюб з Ірынай Кебадзэ. Маюць сына Канстанціна і прыёмную дачку Марыну Сагарадзэ.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]