Георгі Данэлія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Георгі Данэлія
Danelia.jpg
Дата нараджэньня 25 жніўня 1930(1930-08-25)[1]
Месца нараджэньня Тбілісі, Закаўкаская Сацыялістычная Фэдэратыўная Савецкая Рэспубліка, СССР[1]
Дата сьмерці 4 красавіка 2019(2019-04-04) (88 гадоў)
Месца сьмерці Масква, Расея
Прычына сьмерці сардэчная няздатнасьць
Месца пахаваньня Новадзявочыя могілкі
Альма-матэр Маскоўскі архітэктурны інстытут[d] і Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў[d]
Занятак кінарэжысэр, сцэнарыст, актор і публіцыст
Жанры кінакамэдыя і Трагікамэдыя
Маці Мэры Анджапарыдзэ[d]
Узнагароды
IMDb ID nm0199381

Георгі Данэ́лія (па-грузінску: გიორგი დანელია, 25 жніўня 1930, Тбілісі — 4 красавіка 2019, Масква) — грузінскі і расейскі актор, кінарэжысэр і сцэнарыст. Народны артыст СССР (1989). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1978), Дзяржаўнай прэміі РСФСР імя братоў Васільевых (1981), Дзяржаўнай прэміі Расеі (1996). Паставіў фільмы «Шлях да прычалу» (1962) і «Трыццаць тры» (1965), «Кін-дза-дза!». Творчасьці рэжысёра ўласьцівыя мяккі гумар, лірызм, паэтычнасьць. Сярод яго работ — фільм «Я крочу па Маскве» (1964). Жонка — Галіна Юркова-Данэлія.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1955 годзе скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут, у 1954—1955 гадах працаваў архітэктарам у Інстытуце праектаваньня гарадоў. Цікавіўся кіно, здымаўся ў масоўках і ў 1956 годзе паступіў на Вышэйшыя рэжысэрскія курсы (майстэрня Міхаіла Калатозава), якія скончыў у 1959 годзе.

З 1959 года — рэжысёр-пастаноўшчык «Масфільму». У 1965—1969 гадах — мастацкі кіраўнік «Экспэрымэнтальнага творчага аб’яднаньня» пры «Масфільме», у 1975—1987 — мастацкі кіраўнік «Экспэрымэнтальнага аб’яднаньня камэдыйных і музычных фільмаў». З 1987 году — прэзыдэнт і мастацкі кіраўнік кінастудыі «Рытм» кінаканцэрну «Масфільм».

За фільм «Я крочу па Маскве» Данелія быў уганараваны спэцыяльнай згадкай журы Канскага кінафэстывалю, а за фільм «Восеньскі маратон» — прызам міжнароднай асацыяцыі кінакрытыкаў на фэстывалі ў Вэнэцыі і галоўнага прыза фэстывалю ў Сан-Сэбаст’яне.

Памёр 4 красавіка 2019 году ў Маскве[2].

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]