Васіль Мялешка
Васіль Мялешка | |
Дата нараджэньня | 15 сакавіка 1921 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 5 верасьня 2004 (83 гады) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | навуковец |
Навуковая сфэра | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук[d] |
Вучні | Павал Лойка |
Узнагароды |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Мялешка.
Васі́ль Іва́навіч Мяле́шка (15 сакавіка 1921, Томск — 5 верасьня 2004, Менск) — беларускі савецкі гісторык. Доктар гістарычных навук (1972), прафэсар (1990).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і беларускіх сялянаў, эвакуяваных у часе Першай сусьветнай вайны у Сыбір зь вёскі Мяльканавічы Гарадзенскай губэрні. Увесну 1921 року сям’я вярнулася на радзіму.
У 1940—1941 роках працаваў настаўнікам, пасьля ўдзельнічаў у нямецка-савецкай вайне. У 1952 року скончыў гістарычны факультэт БДУ. У 1946—1956 роках працаваў настаўнікам і дырэктарам у сярэдніх школах.
У 1956—1991 працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР, у 1980—1991 — загадчык аддзелу гісторыі Беларусі эпохі фэадалізму. У 1960 абараніў кандыдацкую дысэртацыю «Сацыяльна-эканамічнае разьвіцьцё і палітычнае жыцьцё Магілёву ў другой палове XVI — першай палове XVII стст.». У 1972 абараніў доктарскую дысэртацыю «Гаспадарка буйных фэўдалаў Усходняй Беларусі ў другой палове XVII і ў XVIII ст. (да ўзьяднаньня з Расеяй)». У 1987 — старшыня камісіі Акадэміі навук па гісторыі сельскай гаспадаркі і сялянства Беларусі.
Навуковая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вядомы як закладальнік беларускай школы гісторыі фэўдалізму. Дасьледаваў сацыяльна-эканамічныя праблемы беларускага фэўдальнага места, пытаньні аграрных дачыненьняў і сацыяльнай барацьбы ў Беларусі XVI—XVIII стагодзьдзяў, вайну з Расеяй 1654—1667 рокаў.
Выбраная бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мелешко, В. И. Слоним : исторический очерк / В. И. Мелешко. — Минск : Госиздат БССР, 1962. — 79 с.
- Мелешко, В. И. Очерки аграрной истории Восточной Белоруссии (вторая половина XVII—XVIII вв.) / В. И. Мелешко. — Минск : Наука и техника, 1975. — 246 с.
- Мелешко, В. И. Классовая борьба в белорусской деревне во второй половине XVII—XVIII вв. / В. И. Мелешко. — Минск : Наука и техника, 1982. — 252 с.
- Мелешко, В. И. Могилев в XVI середине XVII в. / В. И. Мелешко. — Минск : Наука и техника, 1988. — 264 с.
- Мялешка, В. І. Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы / В. И. Мелешко, П. А. Лойка. — Мінск : Народная асвета, 1988. — 95 с.
- Мялешка, В. І. І ўзняўся люд просты : Да 300-годдзя з дня нараджэння Васіля Вашчылы — кіраўніка Крычаўскага паўстання 1740—1744 гг. / В. И. Мелешко, П. А. Лойка. — Мінск : Беларусь, 1992. — 80 с.
- Мялешка В. І., Капыскі З. Ю., Лойка П. А. Беларусь у канцы XV — сярэдзіне XVI стст. // Скарына і яго эпоха. Мн., 1990.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — ISBN 985-11-0188-5
- Институт истории НАН Беларуси в лицах, 1929—2008 гг.: биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко [и др.]; ред. совет: А. А. Коваленя (председатель) [и др.]. — Минск : Белорусская наука, 2008. — 421, [2] с.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 5: М — Пуд. — 592 с. — ISBN 985-11-0141-9
- Pages using the JsonConfig extension
- Нарадзіліся 15 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Томску
- Памерлі 5 верасьня
- Памерлі ў 2004 годзе
- Памерлі ў Менску
- Выпускнікі гістарычнага факультэту БДУ
- Супрацоўнікі Інстытуту гісторыі НАН Беларусі
- Дактары гістарычных навук
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Беларускія гісторыкі
- Савецкія гісторыкі