Вакзальная (станцыя мэтро, Менск)
Выгляд
Станцыя «Вакзальная» | |
---|---|
Зялёналуская лінія | |
Менскі мэтрапалітэн | |
Дата адкрыцьця | 6 лістапада 2020[1][2] |
Праектная назва | Вакзальная Прывакзальная плошча |
Праекты пераназваньня | Вакзальная, Прывакзальная плошча |
Тып плятформы | астраўнога тыпу |
Шырыня плятформы, м | 15 |
Архітэктары | У. Целепнеў |
Выхад да вуліц | Дружная Вакзальная |
Пераходы на станцыі | Плошча Леніна |
Код станцыі | 314 |
Вакза́льная — станцыя трэцяе лініі Менскага мэтрапалітэну, якая разьмешчаная каля станцыі мэтро «Плошча Леніна» й ёсьць перасадачнай. Разьмяшчаецца каля Менскага чыгуначнага вакзалу й аўтавакзалу «Цэнтральны», на скрыжаваньні вуліцаў Дружная й Вакзальная. Адкрытая 7 лістапада 2020 году.
Мае два падземныя вэстыбюлі, зьвязаныя з плятформай станцыі двума эскалатарамі, двухтунэльным пераходам са станцыяй «Плошча Леніна» й зь цяпер існавальным падземным пераходам вакзалу.