Вакзальная (станцыя мэтро, Менск)
Выгляд
| Станцыя «Вакзальная» | |
|---|---|
| Зялёналуская лінія | |
| Менскі мэтрапалітэн | |
| Дата адкрыцьця | 7 лістапада 2020 |
| Праектная назва | Вакзальная Прывакзальная плошча |
| Праекты пераназваньня | Вакзальная, Прывакзальная плошча |
| Тып плятформы | астраўнога тыпу |
| Шырыня плятформы, м | 15 |
| Архітэктары | У. Целепнеў |
| Выхад да вуліц | Дружная Вакзальная |
| Пераходы на станцыі | Плошча Леніна |
| Код станцыі | 314 |
Вакза́льная — станцыя трэцяе лініі Менскага мэтрапалітэну, якая разьмешчаная каля станцыі мэтро «Плошча Леніна» й ёсьць перасадачнай. Разьмяшчаецца каля Менскага чыгуначнага вакзалу й аўтавакзалу «Цэнтральны», на скрыжаваньні вуліцаў Дружная й Вакзальная. Адкрытая 7 лістапада 2020 году.
Мае два падземныя вэстыбюлі, зьвязаныя з плятформай станцыі двума эскалатарамі, двухтунэльным пераходам са станцыяй «Плошча Леніна» й зь цяпер існавальным падземным пераходам вакзалу.