Зялёналуская лінія
Зялёналуская лінія | |
---|---|
Менскі мэтрапалітэн | |
Зялёналуская лінія на мапе Менскага мэтрапалітэну | |
Пачатак працы | 7 лістапада 2020 |
Даўжыня, км | 17,2 |
Колькасьць станцыяў | 4 |
Вагонаў у складзе | 5 |
Завантажаныя станцыі | Вакзальная |
Наземныя часткі | няма |
Электрадэпо | ЦЧ-1 «Магілёўскае», у будучыні ЦЧ-3 «Слуцкае» |
Зялёналуская лі́нія — трэцяя лінія менскага мэтрапалітэну, першая чарга якое з 4-х станцыяў адкрытая 7 лістапада 2020 году.
Будаўніцтва вялося з 2014 году. Агулам заплянаваныя 15 станцыяў працягласьцю 17,2 кілямэтра. Зялёналуская лінія пройдзе з поўначы на поўдзень Менску. На лініі ходзяць цягнікі вытворчасьці «Штадлер Менск». Да адкрыцьця ЦЧ-3 «Слуцкае» лінію будзе абслугоўваць ЦЧ-2 «Магілёўскае».
Першапачатковае адкрыцьцё першае чаргі лініі (4 станцыі), заплянаванае на 9 жніўня (у дзень прэзыдэнцкіх выбараў), было перанесенае на лістапад з прычыны пратэстаў.
Станцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Камісія Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту прапанавала наступныя назвы станцыяў: «Слуцкі Гасьцінец» (скрыжаваньне вул. Кіжаватава й Каржанеўскага), «Немаршанскі парк» (скрыжаваньне вул. Кіжаватава й Асіповіцкай), «Аэрадромная» (на месцы аэрапорту «Мінск-1»), «Кавальская Слабада» (скрыжаваньне вул. Жукоўскага й Варанянскага), «Вакзальная» (каля чыгуначнага вакзалу), «Плошча Францішка Багушэвіча», «Юбілейная плошча» (пад аднайменнымі пляцамі)[1]. 21 траўня 2012 году рашэньнем Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту прапанаваныя назвы былі зацьверджаныя, за выняткам назвы станцыі «Немаршанскі парк», якая была замененая на «Немаршанскі Сад»[2]. Пачатак будаўніцтва плянаваўся не раней за 2014 год. Таксама станцыі заплянаваныя на праспэкце Машэрава, вул. Веры Харужай, плошчы Бангалор, вул. Максіма Багдановіча, вул. Кальцова й мікрараёне Зялёны Луг, іх плянуецца пабудаваць да 2024 году[1], 14 ліпеня 2016 году яны атрымалі назвы «Прафсаюзная», «Пярэспа», «Камароўская», «Парк Дружбы Народаў», «Івана Мележа», «Зялёны Луг», «Лагойская»[3].
Перасадачныя станцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Перасадка на лінію | З станцыі | На станцыю |
---|---|---|
Маскоўская | Вакзальная | Плошча Леніна |
Аўтазаводская | Юбілейная плошча | Фрунзенская |
Кальцавая | Аэрадромная Плошча Бангалор |
Менск-Сьвет Парк Сяброўства Народаў |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Станциям третьей линии метро хотят дать названия «Слуцкий Гостинец», «Неморшанский парк», «Вокзальная». У минчан есть время, чтобы предложить свои варианты (рас.)
- ^ «О наименованиях станций первого участка третьей линии Минского метрополитена». Решение Минского городского исполнительного комитета от 21 мая 2012 г. № 1561 (рас.)
- ^ «О наименованиях станций второго участка третьей линии и четвертой линии Минского метрополитена». Решение Минского городского исполнительного комитета от 14 июля 2016 г. № 2008 (рас.)