Перайсьці да зьместу

Вайна на Пірэнэйскім паўвостраве

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гішпана-француская вайна
Дата: 2 траўня 1808 — 17 красавіка 1814
Месца: Гішпанія, Партугалія
Вынік: перамога антыфранцускай кааліцыі
Супернікі
Гішпанія
Партугалія
Вялікабрытанія
Францыя
Польскія легіёны
Камандуючыя
Францыска Хавіер Кастаньнёс
Хосэ дэ Палафокс і Мэлсі
Грэгорьё Гарсія дэ ла Куэста
Хоакуін Блэйк
Мігэль Рікардо дэ Алява
Артур Ўэслі Вэлінгтан
Джон Мор
Ўільлям Бэрэсфорд
Бэрнардыно Фрэйр
Жазэ I Банапарт
Напалеон I Банапарт
Нікаля Жан дэ Д’ё Сульт
Андрэ Масэна
Люі Габрыель Сюшэ
Адольф Эдуард Казімер Жазэф Март’е
Мішэль Нэй
Колькасьць
383 819391 100
Агульныя страты
774 839

Гішпанска-француская вайна (вайна на Пірэнэйскім паўвостраве) — галоўны канфлікт на тэрыторыі Ібэрыйскага паўвострава падчас напалеонаўскіх войнаў. Саюз Гішпаніі, Партугаліі й Вялікабрытаніі ваяваў супраць Напалеонаўскай Францускай імпэрыі.

Вядома й іншая назва гэтае вайны — вайна за незалежнасьць Гішпаніі (па-гішпанску: Guerra de la Independencia Espanola). У расейскай і савецкай гістарыяґрафіі вайну часам завуць Гішпанскай рэвалюцыяй 1808—1814 гадоў.

Вайна доўжылася з 1808 году, гэта значыць з захопам французамі Гішпаніі й да 1814 году — году паразы Францыі.

Статыстыка вайны на Пірэнэйскім паўвостраве

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Краіны Насельніцтва 1808 г. Войскаў Жаўнеры забітыя, якія памерлі ад ранаў, што згінулі бяз весткаў Жаўнеры памерлыя ад хваробаў Параненыя
Вялікабрытанія 11 600 000 61 511 8 889 24 930 19 300
Гішпанія 11 800 000 192 000[1] 62 000 238 000
Партугалія 2 960 000 200 000 10 000 40 000
Усяго 26 360 000 453 511 80 889 302 930
Францыя 29 150 000 162 200[2] 76 800 250 000 195 700
Саюзьнікі Францыі (галоўным чынам палякі) 14 300 50 000 41 500
Усяго 29 150 000 162 200 91 100 300 000 237 200
Усяго 55 510 000 615 711 171 989 602 930

Вызваленчая барацьба ў Гішпаніі стала аднае з першых нацыянальных войнаў і адным з першых зьяўленьняў вялікіх партызанскіх рухаў. Хоць падчас францускае акупацыі французы зьнішчылі гішпанскую адміністрацыю, якая раскалолася на правінцыйныя хунты (у 1810 годзе ў адроджаны нацыянальны ўрад умацаваўся ў Кадысе) і апынулася не ў стане набіраць, навучаць, ці абсталёўваць эфэктыўнае войска, аднак няздольнасьць Напалеона супакоіць народ Гішпаніі дазволіла гішпанскім, брытанскім і партугальскім сілам заставацца ў Партугаліі й даймаць францускія сілы на межах, а гішпанскім партызанам зьнішчаць акупантаў у самай Гішпаніі. Дзейнічаючы ўзгоднена, рэгулярныя й нерэгулярныя сілы саюзьнікаў прадухілілі падначаленьне мяцежных гішпанскіх правінцыяў. Гады баёў у Гішпаніі паступова выматалі Напалеона й ягонае Вялікае Войска. Хоць францускія войскі нярэдка перамагалі ў бою, іх лініі паведамленьня былі часьцяком перарэзаны партызанскімі атрадамі, што абцяжарвала баявыя дзеяньні. Хоць французы разбілі гішпанскае войска й адсунулі яе да меж, яна не была зьнішчана й працягвала ваяваць. У 1812 годзе, калі Францыя сур’ёзна саслабла падчас уварваньня ў Расею, злучаныя саюзныя войскі пад камандаваньнем Вэлінґтана пачалі прасоўвацца ўглыб Гішпаніі. Вызваліўшы Мадрыд, яны перасьледвалі маршала Сульта з яго войскам падчас адыходу яго праз Пірэнэі ў Францыю на працягу зімы 1813 году.

Вайна й рэвалюцыя супраць акупантаў прывяла да прыняцьця Канстытуцыі Гішпаніі 1812 году, пасьля сталае краевугольным каменем эўрапейскага лібэралізму. Цяжар вайны зьнішчыў сацыяльную й эканамічную базу Гішпаніі ды Партугаліі, адкрыўшы шлях у эпоху сацыяльных беспарадкаў, палітычнае нестабільнасьці й эканамічнага застою. Спусташальныя грамадзянскія войны паміж лібэральнымі й абсалютыскімі фракцыямі, пачатак якім паклалі атрады, якія прайшлі падрыхтоўку на гэтай вайне, працягваліся ў Ібэрыі да 1850-х гадоў. Крызіс, выкліканы ўзрушэньнямі ад уварваньня й рэвалюцыі, садзейнічаў здабыцьцю незалежнасьці большасьці калёніяў Гішпаніі ў Амэрыцы й аддзяленьню Бразыліі ад Партугаліі.

  1. ^ Тут паказана колькасць войска на момант уварваньня ў Гішпанію францускіх войскаў. Колькасць гішпанскіх войскаў да канца вайны ўзрасла да 300 000.
  2. ^ Тут паказана колькасьць войска на момант уварваньня ў Гішпанію. Лік францускіх салдатаў у Гішпаніі ўвесь час павялічваўся. Так у 1810 г. было 325 000, а ў ліпені 1811 г. у Гішпаніі было 355 000 францускіх салдатаў. ¾ усіх напалеонаўскіх войскаў у Гішпаніі было накіравана на барацьбу з партызанамі і ўсяго толькі ¼ на вайну з гішпана-ангельскім войскам. На момант уварваньня ў Расею Напалеон быў змушаны трымаць у Гішпаніі 400 000 сваіх жаўнераў, што вельмі палегчыла долю расейскіх войскаў.
  • Урланис Б. Ц. Войны и народонаселение Европы. — Москва., 1960.
  • Bodart G. Losses of life in modern wars. Austria-Hungary; France. — London., 1916.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вайна на Пірэнэйскім паўвостравесховішча мультымэдыйных матэрыялаў