Бітва за Ўлёру
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Бітва за Ўлёру | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Па хадзе гадзіньніка зьверху долу: італьянская вайсковая база; альбанскія салдаты на пазіцыях; захопленыя альбанцамі гарматы | |||||||||||||
| |||||||||||||
Супернікі | |||||||||||||
Камандуючыя | |||||||||||||
Казім Качулі Ахмэт Лепеніца Селам Мусай | Джавані Джаліці Сеціміа Пьянчэціні Энрыка Гоці | ||||||||||||
Колькасьць | |||||||||||||
4 тысячы чалавек[1] | 20 тысяч чалавек, часткі артылерыі і флёту[1] | ||||||||||||
Страты | |||||||||||||
3 тысячы забітымі | ад 2 да 3 тысяч забітымі[2] | ||||||||||||
Бітва за Ўлёру, Вайна за Ўлёру (па-альбанску: Lufta e Vlorës, па-італьянску: Guerra di Valona) ці Вайна 1920 году (па-альбанску: Lufta e Njëzetës) — вайна паміж княствам Альбанія і каралеўствам Італія, якая працягвалася з 4 чэрвеня па 3 верасьня 1920 году на тэрыторыі Паўднёвай Альбаніі і вобласьці Ўлёра. Альбанскія паўстанцы, якімя саступалі па колькасьці і ўзбраеньні італьянцам, здолелі атрымаць перамогу і прызнаньне незалежнасьці Альбаніі: абмеркаваньне граніц маладой дзяржавы на Парыскай мірнай канфэрэнцыі скончылася толькі пасьля заканчэньня вайны за Ўлёру. Гэты канфлікт лічыцца пераломным у гісторыі незалежнасьці Альбаніі[1].
Пачаткі канфлікту
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1915 годзе Італія падпісала сакрэтную Лёнданскую дамову, па якой абавязвалася ўступіць у вайну супраць Нямеччыны і Аўстра-Вугоршчыны ў абмен на шэраг тэрытарыяльных саступак пасьля вайны. У лік абяцаных тэрыторыяў уваходзілі Валёна (цяпер Влёра) і востраў Сазэно (цяпер Сазані), а будучыня самой Альбаніі заставалася пад пытаньнем: у пэрспэктыве Антанта магла дамагчыся падзелу значнай часткі Альбаніі паміж Сэрбіяй, Чарнагорыяй і Грэцыяй, а частку альбанскіх тэрыторыяў абвясьціць нэўтральнай зонай або зусім аддаць Італіі[3]. На Парыскай мірнай канфэрэнцыі, якая прайшла ў 1919—1920 гады, саюзьнікі доўгі час не маглі вызначыцца з нагоды межаў Альбаніі, але пры гэтым не сумняваліся ў правах Італіі на Ўлёру. Прэм’ер-міністар Франчэска Ніці лічыў, што саюзьнікі падтрымаюць далучэньне альбанскіх зямель да Італіі[4].
Хада канфлікту
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Альбанскі ўрад не прызнаваў прэтэнзій Італіі і не жадаў ісьці на саступкі. 4 чэрвеня альбанцы запатрабавалі ад Італіі адмовіцца ад прэтэнзій на Ўлёру і перадаць кіраваньне горадам і вобласьцю Альбаніі, на што генэрал Сэціма Пьячэнціні адказаў адмовай. Альбанцы абвясьцілі аб стварэньні Нацыянальнага камітэту абароны пад кіраўніцтвам Казіма Качулі і пачалі зьбіраць добраахвотнікаў для абароны сваіх земляў. Камандзірам атрада колькасьцю ў 4 тысячы чалавек стаў Ахмет Лепеньца. Альбанскія паўстанцы былі дрэнна ўзброеныя: не ва ўсіх было агнястрэльная ці нават халодная зброя, хтосьці ўзбройваўся палкамі і камянямі. Ім супрацьстаялі 20 тысячаў навучаных італьянскіх салдат, узброеных артылерыяй і якія мелі падтрымку з мора.
Альбанцы завязалі баі ў рэгіёне Ўлёра, а неўзабаве мяцежнікаў падтрымалі і добраахвотнікі зь іншых буйных альбанскіх гарадоў[5]. Імклівы націск альбанцаў не дазволіў італьянцам перакінуць падмацаваньня, а мяцежнікі ўзялі горад Влёра ў аблогу[6]. 2 жніўня 1920 Італія падпісала дамову з Альбаніяй і пагадзілася вывесьці свае войскі і адмовіцца ад прэтэнзій на Ўлёру. 5 жніўня было абвешчана спыненьне агню, што паклала канец узброеным сутыкненьням.
Расклад сілаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Альбанія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Альбанскія паўстанцкія часткі | |||||
---|---|---|---|---|---|
Атрыды з Шулеры | Кало Целхаі | ||||
Атрады з Кута | Рапо Чэло і Халім Ракіпі | ||||
Атрады з Дуката | Шэме Садзіку і Хадо Жэкіры | ||||
Сілы з Лумі і Ўлёры | Салі Ўранішці | ||||
Сілы зь Фенгу | Мучо Аліў | ||||
Сілы з Каніны | Бекір Вело | ||||
Сілы з Салары | Селам Мусай | ||||
Сілы з Курвелеша | Рыжа Руна | ||||
Сілы з Фтэры | Джафер Шэху | ||||
Сілы з Малякастры | Бекташ Чакрані і Халім Хаміці | ||||
Сілы з Скрапара | Рыжа Код’елі | ||||
Сілы зь Берата | Сеит Топтані і Іжэдзін Врыоні | ||||
Сілы зь Пекіні | Адем Гінішы | ||||
Сілы з Гіракастры | Явэр Хуршыці і Джаўдэт Пікары | ||||
Сілы з Чамерыі | Алуш Сеці Така і Мухарэм Рушыці | ||||
Сілы з Корчы | Капітан Ферыт Фрашэры і Тосун Селеніца | ||||
Сілы з Тыраны | Капітан Ізмаіл Хакі Кучы | ||||
Добраахвотнікі з ЗША | Капітан Акіф Пермеці і Карэйман Татджані |
Італія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Італьянскія часткі | |||||
---|---|---|---|---|---|
Раён | Падразьдзяленьне | Камандуючы | |||
Раён Влёра—Каніна | Штаб 36-й дывізіі | Генэрал Сеціма Пьячэнціні, генэрал Эмануэле Пульезе і генэрал дэ Лука | |||
Кота | Транспартны, харчовы і мэдычны цэнтар, 4-е камандаваньне зьмяшанай артылерыі, альпійскі батальён і 72-і пяхотны батальён | Камандзір карабінэраў, генэрал Энрыка Гоці, начальнік гарнізону Кавалё Мікеле | |||
Гёрм | Центар кулямётнай роты | Капітан Бергамаскі | |||
Замак Матахасанай | 72-й пяхотны батальён, пяхотны полк, 182-я батарэя горнай артылерыі (70-мм гарматы) | Маёр | |||
Замак Тэлепэна | Пяхотны батальён, 157-е артылерыйскае аддзяленьне, сілы карабінэраў | Маёр Бранціні | |||
Перавал Льлягара | 35-й батальён 35-га палка бэрсальераў, 105-е падразьдзяленьне | Капітан Боансеа | |||
Хімара | Штаб 35-га палка бэрсальераў | Генэрал Росі, палкоўнік Манганэлі | |||
Селяніца | Маёр Гвадалюпі | ||||
Заліў Влёры | Карабель «Сан Марыё», «Бручэці», «Дуліё», «Алькіна», «Арыён», «Арчыёне» | ||||
Раён Уя-Фтохта | Авіацыя | ||||
Паная | Склады італьянскіх войскаў | ||||
Вайза | Шпіталь і пасты аховы |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Stephanie Schwandner-Sievers, Bernd Jürgen Fischer. Albanian identities: myth and history. Edition illustrated. C. Hurst & Co. Publishers, 2002. ISBN 1-85065-572-3, ISBN 978-1-85065-572-5
- ^ Hugh Montgomery-Massingberd, editor, Burke's Royal Families of the World, Volume 1: Europe & Latin America (London, UK: Burke's Peerage Ltd, 1977), page 106
- ^ Southern Albania, 1912—1923 Publisher Stanford University Press ISBN 0-8047-6171-X, 9780804761710 p.61
- ^ Italy from liberalism to fascism, 1870—1925 Author Christopher Seton-Watson Edition illustrated Publisher Taylor & Francis, 1967 ISBN 0-416-18940-7, ISBN 978-0-416-18940-7 p. 578
- ^ GLI ITALIANI IN ALBANIA (італ.)
- ^ Узьнікненьне Альбанскай дзяржавы (рас.)