Бэтон
Бэто́н (ад франц. béton) — штучны каменны будаўнічы матэрыял, які атрымліваецца ў выніку фармаваньня й зацьвярдзеньня рацыянальна падабранай і ўшчыльненай сумесі, якая складаецца са вяжучага рэчыва (цэмэнт ці інш.), буйных і дробных запаўняльнікаў, вады. У шэрагу выпадкаў можа ўтрымліваць адмысловыя дабаўкі, а таксама адсутнічаць вада (напрыклад у асфальтабэтоне).
Тыпы бэтону
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па прызначэньні адрозьніваюць:
- бэтоны звычайныя (для прамысловых і грамадзянскіх будынкаў)
- адмысловыя — гідратэхнічныя, дарожныя, цеплаізаляцыйныя, дэкаратыўныя, а таксама бэтоны адмысловага прызначэньня (хімічна ўстойлівыя, цеплатрывалыя, гукапаглынальныя, для абароны ад ядзерных выпрамяненьняў і інш.).
Па тыпе зьвязальнага рэчыва адрозьніваюць цэмэнтавыя, сылікатныя, гіпсавыя, шлакашчолачныя, асфальтабэтон, пластабэтон (палімербэтон) і інш.
Па тыпе запаўняльнікаў адрозьніваюць бэтоны на шчыльных, сітаватых ці адмысловых запаўняльніках.
Па структуры адрозьніваюць бэтоны шчыльнай, сітавістай, вачкаватай ці буйнасітаватай структуры.
Па ўмовах цьвярдзеньня бэтоны дзеляць на якія цьвярдзеюць у натуральных умовах, ва ўмовах цёплавільготнасьцевай апрацоўкі пры атмасфэрным ціску ці ва ўмовах цёплавільготнасьцевай апрацоўкі пры ціску вышэй атмасфэрнага (аўтаклаўнага цьвярдзеньня).
Па сярэдняй шчыльнасьці бэтоны дзеляць на:
- адменна цяжкі (шчыльнасьць звыш 2500 кг/м³) — барытавы, магнетытавы, ліманітавы;
- цяжкі (шчыльнасьць 2200—2500 кг/м³);
- палегчаныя (шчыльнасьць 1800—2200 кг/м³);
- лёгкі (шчыльнасьць 500—1800 кг/м³) — керамзітабэтон, пенабэтон, газабэтон, пемзабэтон, арбаліт, вэрмікулітавы, перлітавы;
- адменна лёгкі (шчыльнасьць менш за 500 кг/м³).
Па зьмесьце зьвязальнага рэчыва й запаўняльнікаў бэтоны дзеляць на:
- бедныя (са зьніжаным зьместам зьвязальнага рэчыва й падвышаным зьместам буйнага запаўняльніка);
- тлустыя (з падвышаным зьместам зьвязальнага рэчыва й зьніжаным зьместам буйнага запаўняльніка);
- таварныя (c суадносінамі запаўняльнікаў і зьвязальнага рэчыва па стандартнай рэцэптуры).
Назвы асноўных тыпаў бэтонаў[1]:
- Канструкцыйныя бэтоны:
- на цэмэнтавых зьвязальных і шчыльных запаўняльніках, шчыльнай структур;
- на цэмэнтавым зьвязальным і шчыльных запаўняльніках, буйнасітаватыя;
- на цэмэнтавых зьвязальных і сітаватых запаўняльніках;
- на вапнавым зьвязальным, шчыльнай структуры;
- на цэмэнтавым, шлакавым ці вапнавым зьвязальным, вачкаватай структуры;
- на шлакавым зьвязальным;
- на гіпсавым зьвязальным.
- Бэтоны цеплаізаляцыйныя;
- Бэтоны цеплатрывалыя;
- Бэтоны хімічна ўстойлівыя;
- Бэтоны, якія напружваюць;
- Бэтоны дэкаратыўныя;
- Бэтоны радыяцыйна-ахоўныя;
- Бэтоны для дарожных і аэрадромных пакрыцьцяў;
- Бэтоны гідратэхнічныя.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ СТБ 1310-2002 Бетоны. Класіфікацыя. Агульныя тэхнічныя патрабаванні