Бэрнлі
Бэрнлі | |
Краіна: | Вялікабрытанія |
Плошча: |
|
Насельніцтва: | |
Тэлефонны код: | 01282 |
Паштовы індэкс: | BB10-12 |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°47′20″ пн. ш. 2°14′53″ з. д. / 53.78889° пн. ш. 2.24806° з. д.Каардынаты: 53°47′20″ пн. ш. 2°14′53″ з. д. / 53.78889° пн. ш. 2.24806° з. д. |
Бэрнлі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://www.burnley.gov.uk/ |
Бэ́рнлі (па-ангельску: Burnley) — горад у графстве Ланкашыр, на паўночным захадзе Ангельшчыны. Паводле стану на 2001 год насельніцтва складала каля 73 тысяч чалавек. Месьціцца за 34 км на поўнач ад Манчэстэра і 32 км на ўсход ад Прэстана, у месцы зьліцьця рэкаш Калдэр і Брун. Бэрнлі мае рэпутацыю рэгіянальнага цэнтру перадавога досьведу апрацоўчай і аэракасьмічнай прамысловасьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Горад пачаў разьвівацца ў раньнім Сярэднявеччы ў выглядзе фэрмэрскіх хутараў, абкружаных сядзібнымі дамамі і каралеўскімі лясамі. Зьяўляецца рынкавым горадам больш за 700 гадоў. Падчас прамысловай рэвалюцыі стаў адным з самых вядомых млынавых гарадоў Ланкашыра. На піку было адным з найбуйнейшых у сьвеце вытворцаў баваўнянай тканіны і буйным цэнтрам машынабудаваньня. Бэрнлі захаваў моцны вытворчы сэктар і мае трывалыя эканамічныя сувязі з гарадамі Манчэстэр і Лідс, а таксама суседнімі гарадамі ўздоўж аўтастрады М65. У 2013 годзе, у знак прызнаньня свайго посьпеху, Бэрнлі атрымаў узнагароду «Прадпрымальная Брытанія» ад ураду краіны за тое, што ён зьяўляецца самай прадпрымальніцкай вобласьцю ў Вялікабрытаніі.