Перайсьці да зьместу

Бычковыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бычковыя
Stonogobiops nematodes
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
ПадцарстваЭўмэтазоі
РазьдзелБілятэральныя
ПадразьдзелДругаснаротыя
ТыпХордавыя
ПадтыпХрыбетныя
НадклясаРыбы
КлясаКасьцявыя рыбы
ПадклясаПрамянёвапёрыя
АтрадАкунепадобныя
СямействаБычковыя
Бінамінальная намэнклятура
Osteichthyes

Бычкі́ (Gobiidae) — сямейства рыб атрада акунепадобных.

Выдзяляецца больш за 200 родаў, каля 600 відаў; пераважна ў трапічных і субтрапічных водах усіх акіянаў. Донныя, прыбярэжнамарскія, саленаватаводныя і прэснаводныя рыбы. Найбольш вядомыя бычкі: каліфарнійскі сінепалосы, кругляк, блянкет, касьпійская пугалаўка, мартавік, японскі дзявочы, травянік і інш.; на Беларусі 1 від — бычок-пясочнік.

Даўжыня 7,5 мм — 90 см. Брушныя плаўнікі зрослыя, утвараюць круглы прысосак, што дазваляе рыбам утрымлівацца пры моцных рухах вады.

Большасьць бычкоў кормяцца доннымі бесхрыбетнымі, ёсьць драпежныя і плянктонаедныя віды.

Нерастуюць вясной. Ікру адкладваюць у гнёзды, якія падрыхтоўваюць самцы.

Некаторыя віды (кругляк, пясочнік, шырман і інш.) маюць прамысловае значэньне.