Перайсьці да зьместу

Акунепадобныя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Акунепадобныя
Клясыфікацыя
ЦарстваЖывёлы
НадклясаРыбы
КлясаКасьцявыя рыбы
НадатрадКасьцістыя рыбы
АтрадАкунепадобныя
Бінамінальная намэнклятура
Perciformes

Акунепадо́бныя (Perciformes) — самы шматлікі атрад касьцістых рыб.

Уключае 21 падатрад, 150 сямействаў, каля 1200 родаў, 6,5 тыс. марскіх і прэснаводных відаў (каля 40% ад агульнай колькасьці ўсіх відаў рыб).[1] У вадаёмах Беларусі 4 віды сямейства акунёвых (акунь звычайны, судак, джгір звычайны, джгір-насар), па адным відзе бычковых (бычок-пясчанік) і падкаменшчыкавых (падкаменшчыкі).

Даўжыня ад 1 см да 5 м, маса ад доляў грама да 900 кг. Маюць звычайна 2 сьпінныя плаўнікі з калючкамі; брушныя плаўнікі складаюцца з прамянёў (не болей як 6) і знаходзяцца пад груднымі або наперадзе іх. Плавальны пузыр ня злучаны з кішэчнікам. Луска найчасьцей ктэноідная. Ёсьць шыпы на галаве, верхнія і ніжнія рэбры.

Акунепадобныя зьявіліся ў верхнім меле, большасьць сямействаў вядома з эацэну.

Многія віды — каштоўныя прамысловыя рыбы. Шэраг відаў разводзіцца ў акварыумах.

  1. ^ БелЭн у 18 т. Т.1.