Перайсьці да зьместу

Блэкпул

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Блэкпул
Герб Блэкпулу


Краіна: Вялікабрытанія
Плошча:
  • 34,88 км²
Вышыня: 5 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 01253
Паштовы індэкс: FY0-4
Геаграфічныя каардынаты: 53°49′0″ пн. ш. 3°3′0″ з. д. / 53.81667° пн. ш. 3.05° з. д. / 53.81667; -3.05Каардынаты: 53°49′0″ пн. ш. 3°3′0″ з. д. / 53.81667° пн. ш. 3.05° з. д. / 53.81667; -3.05
Блэкпул на мапе Вялікабрытаніі
Блэкпул
Блэкпул
Блэкпул
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.blackpool.gov.uk/

Блэ́кпул (па-ангельску: Blackpool) — буйны горад і марскі курорт на ўзьбярэжжы Ланкашыра ў Ангельшчыне. Горад знаходзіцца на беразе Ірляндзкага мора, паміж вусьцямі рэк Рыбл і Ўайр. Да іншых буйных гарадоў каля 24 км на ўсход да Прэстана, 43 км на поўдзень да Лівэрпула, 45 км на паўднёвы ўсход да Болтана і туды ж 64 км да Манчэстэра. Паводле пераліку насельніцтва на 2011 год, у горадзе было больш за 139 тысяч жыхароў, што зрабіла яго самым густанаселеным горадам Ланкашыра.

На працягу ўсяго Сярэднявечча і раньняга Новага часу Блэкпул быў прыбярэжным хутарам у Ланкашыры і заставаўся такім да сярэдзіны XVIII стагодзьдзя, калі на той час зьявілася мода на ўзьбярэжны адпачынак улетку дзьля паляпшэньня самаадчуваньня. У 1781 годзе прыезджыя ангельскія турысты выкарыстоўвалі 11 км пясковых пляжаў Блэкпулу[2], а да гораду была пабудаваная прыватная дарога Томасам Кліфтанам і сэрам Гэнры Гогтанам. Дыліжансы пачалі курсіраваць у Блэкпул з Манчэстэра ў тым жа годзе, а з Галіфакса з 1782 году. У пачатку XIX стагодзьдзя Гэнры Бэнкс і ягоны зяць Джон Кокер узьвялі ў Блэкпуле новыя будынкі, якія павялічылі колькасьць насельніцтва зь менш чым 500 чалавек у 1801 годзе да 2,5 тысячы чалавек у 1851 годзе. У 1821 годзе была асьвечана новая Царква Сьвятога Яна.

Блэкпул стаў вядомым цэнтрам турызму ў Ангельшчыне, калі ў 1840-х гадох была пабудаваная чыгунка, якая злучала яго з прамыслова разьвітымі рэгіёнамі Паўночнае Ангельшчыны. Менавіта ў гэты час несельніцтва Блэкпула значна павялічылася, дзякуючы чаму Блэкпул быў рэарганізаваны ў бора, кіраванае мескай радай. У 1881 годзе Блэкпул быў квітнеючым курортам з насельніцтвам у 14 тысяч чалавек і набярэжнай з прыстанямі, пабамі, трамваямі, шматлікімі крамамі і тэатрамі[2]. Да 1901 году колькасьць жыхароў Блэкпула складала 47 тысяч чалавек, да таго часу места замацавала рэпутацыю як архэтыпічны брытанскі прыморскі курорт[2]. Да 1951 году горад вырас да 147 тысяч чалавек. Зьмены густаў у спалучэньні з магчымасьцямі брытанцаў падарожнічаць за мяжу паўплывалі на статус Блэкпула як вядучага курорта ў канцы XX стагодзьдзя.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]