Блэкпул
| Блэкпул | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | Вялікабрытанія | ||
|---|---|---|---|
| Геаграфія | |||
| Плошча |
| ||
| Вышыня НУМ | 5 ± 1 м | ||
| Часавы пас | UTC+0 і UTC+1 | ||
| Каардынаты | 53°48′51″ пн. ш. 3°03′01″ з. д.HGЯO | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць | |||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 01253 | ||
| Паштовы індэкс | FY0-4 | ||
| Сайт | blackpool.gov.uk | ||
| Блэкпул на мапе Вялікабрытаніі Блэкпул | |||
Блэ́кпул (па-ангельску: Blackpool) — буйны горад і марскі курорт на ўзьбярэжжы Ланкашыра ў Ангельшчыне. Горад знаходзіцца на беразе Ірляндзкага мора, паміж вусьцямі рэк Рыбл і Ўайр. Да іншых буйных гарадоў каля 24 км на ўсход да Прэстана, 43 км на поўдзень да Лівэрпула, 45 км на паўднёвы ўсход да Болтана і туды ж 64 км да Манчэстэра. Паводле пераліку насельніцтва на 2011 год, у горадзе было больш за 139 тысяч жыхароў, што зрабіла яго самым густанаселеным горадам Ланкашыра.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На працягу ўсяго Сярэднявечча і раньняга Новага часу Блэкпул быў прыбярэжным хутарам у Ланкашыры і заставаўся такім да сярэдзіны XVIII стагодзьдзя, калі на той час зьявілася мода на ўзьбярэжны адпачынак улетку дзеля паляпшэньня самаадчуваньня. У 1781 годзе прыезджыя ангельскія турысты выкарыстоўвалі 11 км пясковых пляжаў Блэкпулу[2], а да гораду была пабудаваная прыватная дарога Томасам Кліфтанам і сэрам Гэнры Гогтанам. Дыліжансы пачалі курсіраваць у Блэкпул з Манчэстэра ў тым жа годзе, а з Галіфакса з 1782 году. У пачатку XIX стагодзьдзя Гэнры Бэнкс і ягоны зяць Джон Кокер узьвялі ў Блэкпуле новыя будынкі, якія павялічылі колькасьць насельніцтва зь менш чым 500 чалавек у 1801 годзе да 2,5 тысячы чалавек у 1851 годзе. У 1821 годзе была асьвечана новая Царква Сьвятога Яна.
Блэкпул стаў вядомым цэнтрам турызму ў Ангельшчыне, калі ў 1840-х гадох была пабудаваная чыгунка, якая злучала яго з прамыслова разьвітымі рэгіёнамі Паўночнае Ангельшчыны. Менавіта ў гэты час несельніцтва Блэкпула значна павялічылася, дзякуючы чаму Блэкпул быў рэарганізаваны ў бора, кіраванае мескай радай. У 1881 годзе Блэкпул быў квітнеючым курортам з насельніцтвам у 14 тысяч чалавек і набярэжнай з прыстанямі, пабамі, трамваямі, шматлікімі крамамі і тэатрамі[2]. Да 1901 году колькасьць жыхароў Блэкпула складала 47 тысяч чалавек, да таго часу места замацавала рэпутацыю як архэтыпічны брытанскі прыморскі курорт[2]. Да 1951 году горад вырас да 147 тысяч чалавек. Зьмены густаў у спалучэньні з магчымасьцямі брытанцаў падарожнічаць за мяжу паўплывалі на статус Блэкпула як вядучага курорта ў канцы XX стагодзьдзя.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.ons.gov.uk/peoplepopulationandcommunity/populationandmigration/populationestimates/datasets/populationestimatesforukenglandandwalesscotlandandnorthernireland
- 1 2 3 Andrews, Robert (2002). «The Rough Guide to Britain». Rough Guides. — С. 597. — ISBN 978-1-85828-881-9.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сайт мескай рады.
- Блэкпул на Curlie.