Перайсьці да зьместу

Беліцкі сельсавет (Лідзкі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бе́ліцкі сельсавет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Лідзкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — вёска Беліца.

26 верасьня 2016 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Андрашоўшчына, Белеўцы, Буцілы, Вангі, Карытніца, Мастаўляны, Моцевічы, Панямонцы, Пескаўцы, Чахоўшчына, Шаўдзіні — ліквідаванага Пескаўскага сельсавету[1].