Белая ружа (рух)
Выгляд
«Бе́лая ру́жа» (па-нямецку: die Weiße Rose) — рух супраціву ў нацысцкай Нямеччыне, які складаўся са студэнтаў і прафэсара філязофіі Мюнхэнскага ўнівэрсытэту. Група праіснавала ад чэрвеня 1942 року да лютага 1943 року. Яе дзейнасьць палягала ў ананімным распаўсюдзе ўлётак, якія заклікалі да актыўнага супраціву рэжыму Адольфа Гітлера. Шэсьць галоўных сябраў арганізацыі былі арыштаваныя гестапам і пакараныя абезгалоўліваньнем у 1943 року. У гонар брата і сястры Шоль, а таксама прафэсара Губэра названыя два пляцы перад галоўным будынкам Мюнхэнскага ўнівэрсытэту.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Detlef Bald: Die Weiße Rose. Aufbau, Berlin 2003, ISBN 3-351-02546-7
- Harald Steffahn: Die Weiße Rose. Rowohlt, Reinbek 1992, ISBN 3-499-50498-7