Белая ружа (рух)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік брату і сястры Шолям і «Белай ружы» перад Мюнхэнскім унівэрсытэтам

«Бе́лая ру́жа» (па-нямецку: die Weiße Rose) — рух супраціву ў нацысцкай Нямеччыне, які складаўся са студэнтаў і прафэсара філязофіі Мюнхэнскага ўнівэрсытэту. Група праіснавала ад чэрвеня 1942 року да лютага 1943 року. Яе дзейнасьць палягала ў ананімным распаўсюдзе ўлётак, якія заклікалі да актыўнага супраціву рэжыму Адольфа Гітлера. Шэсьць галоўных сябраў арганізацыі былі арыштаваныя гестапам і пакараныя абезгалоўліваньнем у 1943 року. У гонар брата і сястры Шоль, а таксама прафэсара Губэра названыя два пляцы перад галоўным будынкам Мюнхэнскага ўнівэрсытэту.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Белая ружа (рух)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў