Беларуская думка
«Беларуская думка» | |
Тэматыка | Грамадзтва |
---|---|
Пэрыядычнасьць | Штомесяц |
Краіна | Беларусь |
Адрас | Менск, вул. Энгельса, д. 30 |
Заснавальнік | Камуністычная партыя Беларусі |
Выдавец | Беларускае тэлеграфнае агенцтва |
Галоўны рэдактар | Аляксандр Самовіч |
Дата заснаваньня | 6 траўня 1922 (102 гады таму) |
Мова | Беларуская, расейская |
ISSN | 0023-3102 |
Узнагароды | |
Афіцыйны сайт | beldumka.belta.by |
«Беларуская думка» — грамадзка-палітычны і навукова-папулярны часопіс Адміністрацыі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Галоўны рэдактар — Аляксандр Самовіч (жнівень 2016 — лістапад 2017).
Змест
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Часопіс зьяўляецца навуковым выданьнем, рэкамэндаваным Найвышэйшай атэстацыйнай камісіяй Беларусі для публікацыі вынікаў дысэртацыйных дасьледаваньняў па наступных дысцыплінах: філязофія, гісторыя, палітыка, філялёгія, эканоміка, сацыялёгія.
Тэматыка артыкулаў, якія публікуюцца ў часопісе: палітыка, эканоміка, грамадзтва, навука і тэхналёгіі, адукацыя, культура, спорт.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сваю гісторыю вядзе ад часопісаў «Вперед» (1922), «Весткі ЦК КП(б)Б» (1927), «Бальшавік Беларусі» (1927), «Коммунист Белоруссии» (1957).[1]
У лістападзе 1991 г. зарэгістраваны як выданьне НДІ Мінэканомікі Рэспублікі Беларусь. Зь лістапада 1995 году выдаецца Адміністрацыяй прэзыдэнта Беларусі.
Сярод сталых аўтараў часопіса — Якаў Трашчанок, Эмануіл Іофэ і інш.[2]
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2009 год — пераможца V Нацыянальнага конкурса друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Літара» у намінацыі «Лепшы навуковы, навукова-папулярны часопіс».
- 2013 год — пераможца IX Нацыянальнага конкурса друкаваных сродкаў масавай інфармацыі «Залатая Літара» у намінацыі «Лепшыя матэрыялы навуковай, навукова-папулярнай тэматыкі».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт (рас.)